Грамадства

Беларускі афіцэр пра словы Лукашэнкі: Беларускіх салдат адправяць ваяваць, калі Расія будзе прайграваць

«Мы тут апраўдвацца не будзем з нагоды таго, што мы ўдзельнічаем, не ўдзельнічаем у гэтым канфлікце. Нашых войскаў там няма. Але калі трэба будзе, калі гэта будзе неабходна Беларусі і Расіі, яны будуць», — сказаў сёння Лукашэнка. Дзейны высокапастаўлены афіцэр патлумачыў «Нашай Ніве», як гэта трэба разумець. 

Фота Мінабароны Беларусі.

«Пачынаюць вайну, думаючы пра перамогу, натуральна. Але ў выпадку негатыўнага для Расіі развіцця падзей, думаю, відавочна, што і нашы войскі (тэхніка і жывая сіла) таксама возьмуць удзел — нагоду знойдуць. 

Мы ж «найбліжэйшы саюзнік», і, што важна, — найбліжэйшы да Кіева саюзнік па адлегласці да яго. 

Іншымі словамі, калі Расія будзе цярпець паразу і не дасягаць мэт уласнымі сіламі, то Лукашэнку прыйдзецца ахвяраваць жыццямі і беларускіх салдат, у нас адносна вялікае войска, якое можа паўплываць на ход канфлікту. 

Ці зможа гэтаму супраціўляцца Лукашэнка? Ён свой выбар ужо зрабіў, прадаставіўшы плацдарм. Пра тое, што беларускі бок не ўдзельнічае ў канфлікце, нашы генералы могуць заліваць, як той казаў, «самым маленькім».

Чытайце таксама: Лукашэнка: Нашых войскаў ва Украіне няма. Але калі гэта будзе неабходна Беларусі і Расіі, яны будуць

«Пуцін скажа — ён зробіць, — мяркуе афіцэр. — Іншая рэч, што беларускія афіцэры і салдаты, у адрозненне ад рускіх, асабліва не разумеюць, чаму трэба ваяваць з Украінай. Заварваецца такая каша, што няясна, ці дастанем мы ў выніку з каструлі», — сказаў вайсковец.

На думку афіцэра, у выпадку адпраўкі беларускіх вайскоўцаў ва Украіну будуць задзейнічаныя як кантрактнікі, так і салдаты тэрміновай службы. «Уперамешку, згодна з камплектам. Толькі кантрактнікаў на Украіну не хопіць», — мяркуе ён. 

Каментары

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Усе навіны →
Усе навіны

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка26

«Наш робат стаяў за спінай Лукашэнкі на Нацыянальным сходзе». Паспяховы IT-бізнэсмен расказаў, чаму з'ехаў з краіны4

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт18

«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся57

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Галоўнае
Усе навіны →