Свет

Крылатыя ракеты з «Іскандэраў». Вось чаму Украіна не вытрымала б поўнамаштабнай вайны з Расіяй і Беларуссю

Калі Расія пачне шырокамаштабнае ўварванне ва Украіну, яна будзе нейтралізоўваць украінскі супраціў ракетнымі ўдарамі, якія ўкраінцам цяжка будзе адбіваць, піша Foreign Policy.

Расія ўжо адправіла свае ракеты высокай дакладнасці «Іскандэр» на лінію фронту. «Іскандэр» — нашмат больш сучасная сістэма, чым састарэлая савецкая «Кропка», якімі валодае Украіна. «Іскандэр» расіяне могуць запускаць з задняй часткі мадыфікаванага кузава грузавіка і працуе комплекс з дакладнасцю да 9 метраў.

Галоўная небяспека ад «Іскандэраў» для Украіны ў тым, што супрацьракетная абарона краіны іх не бачыць і не можа перахапіць. «Іскандэр» можа карэктаваць свой курс у палёце і ўмее падманваць супрацьракетныя комплексы.

Паводле ацэнак Мінабароны Украіны, Расія паставіла 36 сістэм балістычных ракет сярэдняй далёкасці «Іскандэр» паблізу мяжы з Украінай, у тым ліку і ў Беларусі, некаторыя з іх здольныя дабіваць і да Кіева. 

Комплексы «Іскандэр» могуць страляць як балістычнымі, так і крылатымі ракетамі, і эксперты лічаць, што Расія здольная імі паспяхова прабіць украінскую супрацьпаветраную абарону. У той жа час украінцам ліквідаваць «Іскандэры» крайне складана, бо іх прыкрываюць расійскія комплексы супрацьпаветранай абароны С-400.

«Іскандэры разбуральныя, калі іх правільна выкарыстоўваць, — кажа Дара Масікот, эксперт па Расіі і старшы навуковы супрацоўнік RAND Corporation. — Імі будуць біць па такіх аб'ектах, як аэрадромы і вайсковыя базы».

«Іскандэры» становяцца яшчэ больш небяспечнымі і разбуральнымі, калі іх выкарыстоўваць у звязцы з самаходнымі рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню БМ-27 «Ураган» і агнямётнымі сістэмамі TOS-1, якія могуць быць устаноўленыя на каркасе танка. 

Такая расійская стратэгія вядзення вайны мае даўнюю гісторыю. Яшчэ перад Другой сусветнай вайной савецкія генералы распрацавалі тактыку «Глыбокі бой».

ЗША таксама выкарыстоўвалі «Глыбокі бой» у некаторых сваіх аперацыях, напрыклад, падчас першай вайны ў Персідскім заліве. Падчас той вайны ў Іраку ў 1991 годзе Злучаныя Штаты наносілі высокадакладныя ўдары з паветра і разам з самаходнай артылерыяй і рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню знішчылі большую частку танкавых войскаў Садама Хусэйна за лічаныя дні.

Расія пачала вырабляць высокадакладную зброю толькі на пачатку 2000-х гадоў, пасля таго, як добрыя адносіны паміж Крамлём і Захадам істотна сапсаваліся. «Іскандэр» упершыню паступіў на ўзбраенне ў 2006 годзе, а яго мадэрнізаваныя ўзоры — у 2012 годзе.

У адрозненне ад НАТА, якое робіць стаўку на высокадакладныя ўдары авіяцыі, расіяне выкарыстоўваюць высокадакладныя мабільныя артылерыйскія сістэмы, такія як «Іскандэр», а яны ўжо маюць расчысціць дарогу сухапутным сілам. Расія істотна мадэрнізавала свае Узброеныя сілы ў сярэдзіне 2010-х гадоў. Многія расійскія сістэмы лепшыя за тыя, што ёсць на ўзбраенні амерыканцаў.

«Гэта дае ім рэальную перавагу, яны могуць страляць і з тэрыторыі Расіі, і з караблёў у Азоўскім моры. Можна біць па камандных пунктах і транспартных вузлах у глыбіні Украіны. Гэта велізарная перавага», — кажа Бен Ходжэс, былы кіраўнік сілаў амерыканскай арміі ў Еўропе.

Расія неаднаразова перакідвала «Іскандэры» ў Калінінград, адкуль яны могуць наносіць удары па сілах НАТА.

Але Пентагон хвалюе не толькі агнявая моц «Іскандэраў», але і той факт, што Амерыка і яе саюзнікі, здаецца, больш не дамінуюць у небе. 

Foreign Policy: Расія падрыхтавала спісы людзей, якія падлягаюць расстрэлу пасля захопу Украіны. Сярод іх ёсць і беларусы

Новы ўзровень супрацьстаяння з Захадам. Пра што сведчаць заявы Пуціна і Лукашэнкі

Каментары

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак20

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак5

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

Расійскую шпіёнку, якая збіралася спакусіць і выкрасці журналіста Грозева, пры арышце заспелі ў ложку з іншым агентам Крамля4

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска13

Лаўроў назваў апанентаў Асада ў Сірыі «законнай апазіцыяй»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак20

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →