Здароўе

Ці паляпшаюць імунітэт ад кавіду кароткія кантакты з хворымі?

Частка вучоных дапускае магчымасць, што, калі чалавек неаднаразова сутыкаецца з малымі колькасцямі віруса — замалымі, каб захварэць, — гэта таксама можа фарміраваць супрацькавідны імунітэт.

Фота depositphotos.com.

Шмат навукоўцаў лічаць, што абарону ад кавіду вы атрымаеце толькі тады, калі самі перахварэеце. У іншым выпадку ў арганізме проста не хопіць віруса, каб абнавіць супрацькавідны імунітэт, піша Wall Street Journal.

Калі чалавек пераносіць кавід бессімптомна або мае ў арганізме занадта мала віруса, каб яго зафіксаваў экспрэс-тэст, такая хвароба таксама можа спрыяць лепшаму супрацькавіднаму імунітэту ў будучыні. Але ж лічыцца, што кавід з выражанымі сімптомамі, калі ў арганізме ідзе актыўнае размнажэнне віруса, прывядзе да лепшай абароны ад кавіду пасля выздараўлення, чым бессімптомная хвароба.

Тым не менш, заражэнне кавідам нясе шмат рызыкаў — хвароба можа працякаць цяжка, ёсць верагоднасць шпіталізацыі ці нават смерці. Таму адзіны бяспечны спосаб выбудаваць супрацькавідны імунітэт — гэта вакцынацыя.

У той жа час частка вучоных таксама дапускае магчымасць, што калі чалавек неаднаразова сутыкаецца з малымі дозамі віруса, гэта можа спрыяць паляпшэнню імунітэту ад хваробы.

Як гэта можа працаваць? Напрыклад, вірус трапляе на тканкі ўнутры насавой паражніны. Антыцелы, што там знаходзяцца, могуць ідэнтыфікаваць вірус да таго, як імунныя клеткі яго знішчаць або ён пачне размнажацца. Такія антыцелы могуць пазней навучыць імунітэт чалавека распазнаваць вірус кавіду.

Чытайце таксама: 

Кітайскую стратэгію «нулявога кавіду» многія лічылі ўзорнай. Але Кітай, здаецца, загнаў сябе ў кут

Прышчэпка ад кавіду? Навукоўцы вось-вось распрацуюць нешта лепшае

Як лячыць амікрон у хатніх умовах? Запісалі парады доктара Мартава

Каментары

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі2

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі2

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →