Грамадства

«Непрыгожа, непрыстойна, некарэктна». У «Белаэранавігацыі» пракаментавалі абвінавачванне ў авіяпірацтве

«Белаэранавігацыя» разглядае абвінавачванне амерыканскіх пракурораў у паветраным пірацтве, высунутае супраць кіраўнікоў прадпрыемства, як інструмент ціску перад будучым пасяджэннем ICAO, на якім будзе разглядацца даклад пра інцыдэнт з рэйсам Ryanair Афіны — Вільня. Яно павінна адбыцца ў канцы студзеня.

«Па тых публікацыях, якія я прачытаў, я пакуль не разумею, наколькі гэта ўсё афіцыйна, рэальна, можа, чыстай вады ціск ці правакацыя. Ніхто мяне афіцыйна не інфармаваў. Калі б з раніцы не паглядзеў навіны, можа, пра гэта і не ведаў бы», — сказаў РІА «Навіны» намеснік гендырэктара «Белаэранавігацыі» Алег Казючыц.

Ён таксама назваў абвінавачванні поўнай лухтой. Па яго словах, іх вылучэнне — гэта «непрыгожа, непрыстойна, некарэктна, пераходзіць рамкі здаровага сэнсу».

Учора ў ЗША было накіраванае ў суд абвінаваўчае заключэнне пракурораў Манхэтэна ў дачыненні да чатырох службовых асоб Беларусі. Яны абвінавачваюцца ў змове з мэтай здзяйснення авіяцыйнага пірацтва. Сярод абвінавачаных называюцца гендырэктар «Белаэранавігацыя» Леанід Чуро, яго намеснік Алег Казючыц і два супрацоўнікі службы бяспекі, аднаго з якіх завуць Андрэй Анатолевіч.

«Інсцэніравалі пагрозу выбуху, каб арыштаваць журналіста-дысідэнта». ЗША расказалі новыя падрабязнасці інцыдэнту з Ryanair

У ЗША чатырох беларускіх афіцыйных асоб абвінавацілі ў авіяпірацтве

Каментары

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня1

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвакарэйская разведка: Расія заплаціла за ваенную дапамогу КНДР 700 тысячамі тон рысу

Масква паказала амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі3

Валярына Кустава пра былога мужа: Калі скласці афіцыйныя пералікі ад яго на дзіця, то атрымаецца каля $1 на дзень45

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача4

Лукашэнка прапанаваў расіянам картэльную змову па каліі6

За найпапулярнейшым рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы57

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»1

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў2

Праз моцны вецер у больш як 200 населеных пунктах былі праблемы са святлом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня1

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →