У ЗША чатырох беларускіх афіцыйных асоб абвінавацілі ў авіяпірацтве
У суд у Нью-Ёрку было пададзена абвінаваўчае заключэнне супраць гендырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, яго намесніка Алега Казючыца і двух невызначаных супрацоўнікаў КДБ. Яны абвінавачваюцца ў змове з мэтай здзяйснення авіяпірацтва. Маецца на ўвазе пасадка самалёта Ryanair у Мінску 23 мая 2021 года, пасля якой затрымалі Рамана Пратасевіча і Сафію Сапега.
Паведамляецца, што на борце былі 4 грамадзяніна ЗША.
У заключэнні сцвярджаецца, што абвінавачаныя здзейснілі загадзя распрацаваную інсцэніроўку пагрозы выбуху, праз якую пасадзілі самалёт для затрымання Пратасевіча.
Сцвярджаецца, што Чуро асабіста перадаў інфармацыю аб фальшывай пагрозе выбуху супрацоўнікам мінскага цэнтра кіравання паветраным рухам яшчэ да вылету самалёта і загадаў ім накіраваць рэйс у Мінск. Роль Казючыца, паводле заключэння, была ў фальсіфікацыі справаздач аб інцыдэнтах, каб схаваць сфабрыкаваную пагрозу выбуху і ўдзел у аперацыі беларускіх спецслужбаў. Нявызначаныя супрацоўнікі КДБ удзельнічалі ў перадачы фальшывай пагрозы выбуху дыспетчарам і кіравалі радыёперамовамі з пілотамі.
Каментары