Такаеў выступіў са зваротам, у якім паведаміў, што заступае на пасаду кіраўніка Рады бяспекі (раней кіраўніком быў Назарбаеў) і што з сённяшняга дня будзе дзейнічаць максімальна жорстка. Таксама Такаеў абверг чуткі, што ўцёк з краіны.
«Як прэзідэнт я абавязаны абараняць бяспеку і спакой нашых грамадзян, клапаціцца аб цэласнасці Казахстана, — заявіў ён. — Прынятыя мною меры нацэленыя на дабрабыт шматнацыянальнага Казахстана.
Але гэтыя меры пакуль недастатковыя. Звяртае на сябе ўвагу высокая арганізаванасць хуліганскіх элементаў. Гэта сведчыць аб старанна прадуманым плане дзеянняў змоўшчыкаў, якія матываваныя фінансава. Менавіта змоўшчыкаў.
Таму як кіраўнік дзяржавы і з сённяшняга дня старшыня Савета бяспекі маю намер дзейнічаць максімальна жорстка. Гэта пытанне бяспекі нашых грамадзян, якія звяртаюцца са шматлікімі просьбамі да мяне абараніць іх жыццё і жыццё сем'яў. Гэта пытанне бяспекі нашай дзяржавы. Упэўнены, народ мяне падтрымае.
Як бы ні было, я буду знаходзіцца ў сталіцы. Гэта мой канстытуцыйны абавязак-быць разам з народам. Разам мы пераадолеем гэтую чорную паласу ў гісторыі Казахстана. Выйдзем з яе моцнымі.
У хуткім часе я выступлю з новымі прапановамі па палітычнай трансфармацыі Казахстана. Я застаюся на ранейшай пазіцыі паслядоўных рэформаў».
Каментары