Грамадства

«У Беларусі мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець у турме». Ігар Банцар ‒ на волі

Рок-музыка Ігар Банцар, асуджаны на паўтара года «хіміі», 17 снежня выйшаў на волю. З 25 лістапада палітвязня 22 дні ўтрымлівалі ў карцары. Яго сустрэла «Свабода».

 Пасля вызвалення Банцар сказаў, што не лічыць сябе вінаватым і ні пра што не шкадуе:

«Мне прапаноўвалі пісаць ліст, прасіць памілавання. Я не пагадзіўся. Пра што? Я нічога не парушаў, я лічу сябе невінаватым чалавекам. Я застаюся ў гэтай краіне, і калі я пацярпеў за сваю ідэю, ну што зробіш? Я буду тут трываць далей.

З'яжджаць? Я цяпер магу сказаць, што ў мяне слабое здароўе, што я паеду лячыцца дзе-небудзь у паўднёвых краінах. Абсалютна гэтага не будзе. Я пайду лячыцца ў беларускую бясплатную медыцыну, на якую я клаў грошы, як грамадзянін і падаткаплацельшчык.

А калі прыйдзецца зноў за свае ідэалы пацярпець, ну што ж, будзем сядзець. У Беларусі мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець у турме».

Банцар спадзяецца сустрэць Каляды і Новы год з роднымі.

За кратамі Ігар двойчы трымаў працяглыя галадоўкі: 16 дзён без ежы і вады сёлета ў сакавіку, 19 дзён на вадзе ўлетку. Гэта моцна пагоршыла яго здароўе. Да таго ж, пасля выхаду з гродзенскай турмы ў яго выявілі гепатыт С.

Банцара судзілі за перформанс ‒ танец без штаноў перад машынай міліцыі (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса). 19 сакавіка музыку прысудзілі 1,5 года «хіміі».

Ён адбываў пакаранне ў Віцебску.

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →