Эканоміка

Лідар незалежных прафсаюзаў на сустрэчы з МВФ раскрытыкаваў санкцыі

Старшыня Беларускай канфедэрацыі прафсаюзаў Аляксандр Ярашук анлайн сустрэўся з місіяй Міжнароднага валютнага фонда па Беларусі. Ён расказаў чальцам місіі пра палітычную і сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне, а таксама пра свае прагнозы яе развіцця. Па словах Ярашука, стаўленне незалежных прафсаюзаў да санкцый неадназначнае, бо «яны супярэчаць мэтам, дасягненне якіх ляжыць у аснове стварэння і дзейнасці прафсаюзаў», гаворыцца на сайце канфедэрацыі.

Аляксандр Ярашук. Фота: «Народная воля»

Пры адказе на пытанне пра эканамічныя санкцыі, якія ўводзяцца ЕС і ЗША супраць беларускіх уладаў, Аляксандр Ярашук адзначыў, што не лічыць іх уплыў крытычным.

«Па двух прычынах. Адна заключаецца ў тым, што застаюцца шчыліны, каб сысці з-пад іх, што і пацвярджаецца сёння канкрэтнымі прыкладамі, — гаворыцца ў паведамленні канфедэрацыі. — Другая звязаная з падтрымкай Расіі, якая зацікаўленая ў мінімізацыі Беларуссю страт ад санкцый і будзе гэтаму ўсяляк садзейнічаць».

Аляксандр Ярашук адзначыў неадназначнае стаўленне незалежных прафсаюзаў да эканамічных санкцый, «паколькі яны супярэчаць мэтам, дасягненне якіх пакладзенае ў аснову стварэння і дзейнасці прафсаюзаў».

«Гэтыя мэты — занятасць, захаванне працоўных месцаў і стварэнне новых, забеспячэнне годных заробкаў. Санкцыі нясуць пагрозу дасягненню гэтых мэт. А сам па сабе санкцыйны ціск, як паказала гісторыя, не забяспечвае падзенне аўтарытарных і дыктатарскіх палітычных рэжымаў», — паведамляе канфедэрацыя.

Між тым Ярашук адзначыў, што гаворка не ідзе аб хуткім калапсе беларускай эканомікі.

«Дзякуючы ўдалай кан’юнктуры ў бягучым годзе, забяспечаны рост прамысловай вытворчасці і асабліва экспарту, рост заработных плат, — гаворыцца ў паведамленні. — Рост коштаў на калійныя ўгнаенні і нафтапрадукты, расійскія субсідыі на энерганосьбіты дазваляюць прагназаваць адносна нармальнае праходжанне 2022 года ў сацыяльна-эканамічнай сферы».

Але пры гэтым, адказваючы на пытанне МВФ пра ўрадавыя праграмы эканамічнага развіцця, Ярашук адзначыў, што няма нагоды для доўгатэрміновых аптымістычных прагнозаў.

«Да гэтых праграм немагчыма ставіцца сур’ёзна, паколькі яны распрацоўваюцца тымі, хто вырашае імгненную задачу выжывання па прынцыпе «дзень прастаяць ды ноч пратрымацца». У цяперашняга кіруючага палітычнага рэжыму няма і не можа быць ніякай эканамічнай стратэгіі», — адзначаецца на сайце канфедэрацыі.

Каментары

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць беларусы, якім Швецыя адмовіла ў прытулку, разлічваць на перагляд рашэння? І што будзе з новымі заявамі?

Кавун каштаваў гарадзенцу 1578 рублёў2

Мінскаму блогеру, які рабіў агляды на крамы, далі два гады хіміі2

Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →