Свет

У Мінтрансе пракаментавалі публікацыю NYT пра пасадку самалёта Ryanair

Артыкул газеты New York Times пра пасадку лайнера авіякампаніі Ryanair з журналістам Раманам Пратасевічам загадзя ілжывы і з'яўляецца інфармацыйным укідам. З такой заявай выступіў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту Арцём Сікорскі, піша БелТА.

«Інфармацыя, якая з'явілася ў New York Times, у першую чаргу разлічаная на звычайнага абывацеля, на грамадскасць, на тых, хто не ведае спецыфікі грамадзянскай авіяцыі. Для нас як для прафесіяналаў гэтая інфармацыя незмястоўная і нават недарэчная», — сказаў Сікорскі. Ён прывёў некалькі довадаў у падтрымку сваіх слоў.

«Па-першае, у той дзень, 23 мая, рашэнне аб пасадцы ў Мінску прымалася камандзірам паветранага судна. Дыспетчар па ўсіх міжнародных правілах і стандартах не можа аказваць ціск на прыняцце рашэння, асабліва ва ўмовах пагрозы авіяцыйнай бяспекі», — адзначыў чыноўнік. Другі довад — гэтая інфармацыя з'явілася ў той час, калі Мінск чакае ад камісіі ICAO і польскіх уладаў аб'ектыўных звестак пра перамовы ўнутры кабіны самалёта і лётчыкаў з дыспетчарам у Вільні.

«Прадэманструйце, што мы аказвалі нейкі ціск, пагражалі прымяненнем баявой авіяцыі і т. д. але гэтага няма. Мы яшчэ 24 мая цалкам апублікавалі ўсе перамовы паміж пілотам і дыспетчарам <…> Нашы заходнія партнёры такую адкрытасць не праяўлялі», — адзначыў дырэктар дэпартамента.

Каментуючы артыкул у New York Times, Арцём Сікорскі таксама пацвердзіў, што такі дыспетчар сапраўды працаваў у «Белаэранавігацыя». Паводле Сікорскага, ён з'ехаў з Беларусі, ніхто яму ў гэтым не перашкаджаў. 

«Чалавек, знаходзячыся на тэрыторыі замежнай дзяржавы, пры аказанні пэўнага ціску на яго можа пагадзіцца на тыя ці іншыя віды супрацоўніцтва, пайсці на нейкія здзелкі, у тым ліку і са сваім сумленнем. Даваць яму нейкую ацэнку я не мае права. Ён не сказаў нешта канкрэтнае. Мы бачым інтэрпрэтацыю польскімі спецслужбамі яго нібы не яго словы», — дадаў Арцём Сікорскі.

New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair

Каментары

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?6

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →