За год больш за 7500 чалавек змаглі трапіць у Літву, Польшчу і Латвію з тэрыторыі Беларусі. Гэта тыя, каго ўлады гэтых краін зарэгістравалі.
Больш за 40 тысяч спробаў перасекчы межы ЕС былі прадухіленыя, паведамляе Deutsche Welle.
Паводле ацэнак еўрапейскіх чыноўнікаў, цяпер у Беларусі знаходзіцца каля 15 тысяч мігрантаў, сярод іх больш за 2000 - ля межаў Еўрасаюза.
Гэтыя даныя агучылі прадстаўнікі Еўракамісіі на слуханнях у Еўрапарламенце па сітуацыі з мігрантамі на мяжы з ЕС.
Раней афіцыйны Мінск заяўляў, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў.
Каментары