Адвакацкае бюро «Лаеўскі і партнёры» прыняло рашэнне аб ліквідацыі
«Прычына ў тым, што днямі пачалі працаваць унесеныя вясной 2021 года змяненні ў закон аб адвакатуры, у сувязі з якімі адвакацкія бюро і індывідуальная адвакацкая практыка ў Беларусі скасоўваюцца», — тлумачыць у сваім тэлеграм-канале адвакат Дзмітрый Лаеўскі.
Нагадаем, Дзмітрый Лаеўскі быў адвакатам Віктара Бабарыкі. Яго пазбавілі ліцэнзіі ў ліпені 2021 года
Тады Мінская гарадская калегія адвакатаў распачала дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні да яго.
«У судовых спрэчках у абарону Віктара Бабарыкі я абгрунтаваў адсутнасць прыкмет злачынства («атрыманне хабару») у дзеяннях іншых абвінавачаных, выказаў нязгоду з іх пазіцыяй і заявіў аб неабходнасці іх апраўдання. Пра гэта ж казаў у сваіх паказаннях мой падабаронны, чыю пазіцыю я як абаронца падтрымліваў і адстойваў. Рабіў гэта сумленна і прынцыпова», — паведаміў адвакат тады, дадаўшы, што аспрэчваць пазіцыю іншых удзельнікаў працэсу ні закон, ні правілы прафесійнай этыкі не забараняюць.
Каментары