Грамадства

Незнаёмец вярнуў сям’і палітзняволенай мабільнік, куплены ў краме канфіскату

Сям’і палітзняволенай Ларысы Танкашкур, якая адбывае пакаранне за выдаванне даных міліцыянтаў, вярнулі ейны мабільны тэлефон. Гэта зрабіў з добрых пачуццяў незнаёмы Ларысе чалавек, кажуць сваякі палітзняволенай.

Мабільнік Ларысы Танкашкур быў канфіскаваны ў палітзняволенай пасля завядзення на яе крымінальнай справы. Тэлефон канфіскавалі паводле прысуду і пазней выставілі на продаж у краме канфіскату. Але цяпер ён зноў у доме Ларысы Танкашкур і чакае яе вяртання з вязніцы, піша «Радыё Свабода».

«Пазваніў невядомы чалавек. Сказаў, што купіў гэты мабільнік у краме канфіскату, мой нумар захаваўся, і ён яго набраў, каб проста высветліць гісторыю таго тэлефона. А як даведаўся, чый гэта мабільны, дык сам прапанаваў, што верне яго без усялякіх умоваў. Мабільнік ужо дома. Вось такая ў нас добрая навіна. Ларыса вернецца, а тэлефон яе ўжо чакае, можна будзе хутка звязацца з усімі людзьмі, з якімі раней яна кантактавала», — паведаміла сваячка Ларысы Танкашкур.

Паштарка з Мінска Ларыса Танкашкур з ліпеня адбывае трохмесячнае зняволенне за выдаванне прыватных звестак міліцыянтаў, якія пражываюць на ўчастку, дзе яна працавала. На судзе Ларыса Танкашкур патлумачыла свой учынак абурэннем дзеяннямі сілавікоў, якія білі пратэстоўцаў. Жанчына цалкам прызнала віну.

Адбывае пакаранне Ларыса Танкашкур у Баранавіцкім арыштным доме, які знаходзіцца на тэрыторыі Баранавіцкага СІЗА. У першыя два месяцы арышту ў палітзняволенай былі праблемы з ліставаннем. Таксама на ўмовах адбыцця пакарання адбілася тое, што яе адразу прызналі «схільнай да экстрэмізму».

Днямі сваякі атрымалі ад яе чарговы ліст.

«Пісаць асабліва няма пра што. Галоўнае, што калектыў у камеры падабраўся добры, мне пашанцавала. Але час ідзе марудна, хоць і ёсць пра што пагаварыць. Гуляем у шашкі, чытаю кнігі. Выводзяць на прагулкі і ў душ, стаўленне да нас добрае. Усё астатняе пры сустрэчы абмяркуем», — напісала Ларыса ў апошнім лісце сваякам.

Тэрмін арышту для Ларысы Танкашкур заканчваецца 30 верасня.

«Калі ёй дрэнна, піша, што прыснілася мама». Як адбывае арышт паштарка, пакараная за публікацыю адрасоў міліцыянтаў

«Мне суседзі дапамагаюць». Як рыхтуецца да арышту паштарка, якая апублікавала імёны падпісчыкаў міліцэйскай газеты

Каментары

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова14

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Усе навіны →
Усе навіны

«Столькі найлепшых мы не гублялі з 2022 года». Z-блогеры перажываюць пра два збітыя Мі-83

Расследавальнікі назвалі імёны 90 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай1

Саннікаў: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа, каб здымалі ўсе санкцыі19

Сям'ю будуць ставіць на ўлік як «сацыяльна небяспечную», калі ў бацькоў была палітычная адміністратыўка11

«Забойствы ў адным будынку», «Рыплі», «Сёгун». Топ серыялаў, якія выйшлі ў гэтым годзе

Топ-5 валют, якія былі самымі прыбытковымі ў 2024 годзе2

Памёр экс-прэзідэнт Эстоніі, пры якім краіна здабыла незалежнасць1

Год беларускай мовы ад Крутога адкладваецца. Будзе Год добраўпарадкавання краіны6

Выбарчая праграма Канапацкай: парламенцкая рэспубліка, забарона люстрацыі, а жанчынам браць шлюб можна з 17 гадоў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова14

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Галоўнае
Усе навіны →