Свет

«Гэта можа кваліфікавацца як тэрарыстычны акт». Міжнародныя рэакцыі на прымусовую пасадку ў Мінску самалёта Ryanair

Працягваюць паступаць міжнародныя рэакцыі на прымусовую пасадку ў Менску самалёта авіякампаніі Ryanair. Апазыцыйны актывіст Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, быў арыштаваны ў Менску, піша Радыё Свабода.

Пасаджаны ў Менску самалёт Ryanair. Фота: delfi.lt
Пасаджаны ў Менску самалёт Ryanair. Фота: delfi.lt

Старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен:

«Абсалютна непрымальна прымушаць да пасадкі ў Менску рэйс Ryanair з Атэнаў у Вільню. УСЕ пасажыры мусяць неадкладна атрымаць магчымасьць працягваць палёт у Вільню, іх бясьпека мусіць быць гарантаваная.

Любое парушэньне міжнародных правілаў авіяперавозак мусіць цягнуць за сабой наступствы».

Кіраўнік дыпляматычнай службы ЭЗ Жузэп Бурэль:

«Мы ўважліва сочым за падзеямі вакол сёньняшняга рэйсу Ryanair з Атэнаў у Вільню, які быў прымусова пасаджаны ў Менску з прычыны меркаванай пагрозы бясьпецы. Гэта абсалютна недапушчальна. Мы лічым улады Беларусі адказнымі за бясьпеку ўсіх пасажыраў і самалёта. УСЕ пасажыры мусяць атрымаць магчымасьць неадкладна працягваць падарожжа».

Сустаршыня Эўрапейскай рады міжнародных дачыненьняў, былы міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт:

«Настаў час Эўразьвязу ўжыць у дачыненьні да Беларусі «мову сілы». Дзяржаўнае пірацтва ў паветры паміж сталіцамі краінаў Эўразьвязу абсалютна недапушчальнае».

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа выступіў з заявай з нагоды сёньняшняга здарэньня:

«Сёньня пасажырскі самалёт, які ляцеў у Вільню, быў прымусова пасаджаны ў Менску падуладнай беларускаму рэжыму службай. Паводле першапачатковых зьвестак, сілы беларускага рэжыму затрымалі прадстаўніка беларускай апазыцыі Рамана Пратасевіча, якому ў Літве дадзены прытулак і які ляцеў у Вільню.

Я патрабую, каб беларускі рэжым неадкладна вызваліў затрыманага і дазволіў яму, як і ўсім астатнім пасажырам самалёта, працягваць рэйс у Вільню. Я заклікаю саюзьнікаў у NATO і ЭЗ неадкладна адрэагаваць на пагрозу, якую беларускі рэжым стварае міжнароднай грамадзянскай авіяцыі. Міжнародная супольнасьць павінна прыняць неадкладныя захады, каб прадухіліць паўтарэньне падобных інцыдэнтаў. Я буду гаварыць пра гэта на Эўрапейскай радзе, якая пачнецца заўтра ў Брусэлі», — напісаў прэзыдэнт Літвы.

Раней ён напісаў у Твітэры:

«Беспрэцэдэнтнае здарэньне! Цывільны пасажырскі самалёт, які ляцеў у Вільню, быў прымусова пасаджаны ў Менску. Беларускі палітычны актывіст быў на борце. Ён арыштаваны. За гэтай агіднай акцыяй стаіць беларускі рэжым. Патрабую неадкладнага вызваленьня Рамана Пратасевіча!»

Міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс напісаў у Фэйсбуку:

«Трывожныя навіны пра прымусовую пасадку ў Менску міжнароднага рэйсу з Атэнаў у Вільню. Мы працуем зь міжнароднымі партнэрамі, каб гарантаваць бясьпечнае вяртаньне ўсіх падарожнікаў у Вільню».

З нагоды інцыдэнту выказаўся і былы міністар замежных справаў Літвы, амбасадар для асаблівых даручэньняў Лінас Лінкявічус:

«Уся гэтая неабдуманая і незаконная «апэрацыя» спэцслужбаў беларускага рэжыму заслугоўвае моцнага адказу, а ня толькі асуджэньня. Немагчыма карыстацца паветранай прасторай, якую кантралююць рэжымныя злачынцы».

МЗС Украіны:

«Чарговы раз трывожныя навіны зь Беларусі. Гэтым разам у Менску затрыманы беларускі журналіст Раман Пратасевіч. Чарговая атака на свабоду слова з боку беларускай улады. патрабуем неадкладнага вызваленьня».

Лідэр Эўрапейскай народнай партыі Дональд Туск:

«Лукашэнка стаў пагрозай ня толькі для грамадзянаў сваёй краіны, але таксама для міжнароднай бясьпекі. Ягоны акт дзяржаўнага тэрарызму патрабуе неадкладнай і рашучай рэакцыі ўсіх эўрапейскіх урадаў і інстытуцыяў».

Журналіст Bellingcat Хрыста Грозеў даў свой камэнтар пра здарэньне

«Гэта сур’ёзнае парушэньне Чыкагскай канвэнцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і можа кваліфікавацца як тэрарыстычны акт, які ставіць пад пагрозу сотні жыцьцяў на борце і на зямлі.

Калі да гэтага часу Беларусь не была паўнавартаснай дзяржавай-ізгоем, то цяпер яна, безумоўна, стала ёй. Іран і Паўночная Карэя не адважыліся б на такі крок».

МЗС Аўстрыі:

«Трывожныя паведамленьні пра самалёт Ryanair, які быў перанакіраваны ў Менск. Усім пасажырам мусіць быць дазволена працягваць іх палёт, нам патрэбнае незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня актывіста Рамана Пратасевіча».

Каментары

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

Жыхароў Гомельшчыны заклікалі часцей мыць рукі — прычына ў небяспечнай хваробе1

Пажар на папулярным гарналыжным курорце ў Турцыі: ужо 76 загінулых

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае1

Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»12

«Ускрылася кансерва: Ілан Маск — тыповы БЧБшнік!» Найлепшыя мемы пра інаўгурацыю Трампа ад беларусаў і іншых4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →