Свет

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

Адну з версій пра тое, з чым мог быць звязаны масавы выбух пэйджараў у руках і кішэнях членаў шыіцкай групоўкі з Лівана «Хезбала», выклала выданне Sky News Arabia.

Паведамляецца, што ў прыладах членаў «Хезбалы» была закладзеная выбухоўка PETN (пентаэрытрыттэтранітрат) — белы парашок крышталічнага выгляду, адчувальны да цяпла і трэння.

Гэта дазволіла дыстанцыйна пераграваць і падрываць літыевыя батарэі ўнутры прылад. У кожную прыладу нібыта было закладзена па 20 грамаў выбухоўкі.

Выбухованебяспечнае рэчыва нібыта прывялі ў дзеянне дыстанцыйна, павысіўшы тэмпературу ў батарэях да 96 градусаў Цэльсія.

«Хезбала» ўвяла гэтыя прылады ў эксплуатацыю 5 месяцаў таму. Раней кіраўнік арганізацыі казаў, што яе членам неабходна пазбаўляцца ад тэлефонаў, бо іх адсочвае ізраільская разведка. Але пра замову пэйджараў нібыта даведаліся ў ізраільскай спецслужбе «Масад», запланавалі аперацыю і ўзгаднілі яе з ізраільскім прэм'ерам Біньямінам Нетаньяху, членамі яго кабінета і кіраўнікамі спецслужбаў, паведамляе Axios са спасылкай на крыніцы.

Усё адбылося на наступны дзень пасля таго, як спецпрадстаўнік ЗША наведаў Ізраіль і папярэдзіў Нетаньяху пра наступствы эскалацыі ў Ліване.

Пры гэтым Дзярждэпартамент ЗША рашуча адмаўляе сваю датычнасць да гэтай атакі. Прэс-сакратар ведамства Мэцью Мілер заявіў, што ЗША не датычныя да сённяшніх масавых выбухаў пэйджараў актывістаў «Хезбалы», і Вашынгтон не ведае, хто мог гэта зрабіць.

Усяго, па апошніх звестках Міністэрства аховы здароўя Лівана, раненні ў выніку аперацыі атрымалі як мінімум 2750 чалавек. Іншыя, неафіцыйныя крыніцы гавораць і пра каля 4000 пацярпелых (з іх 400 цяжка параненых), у тым ліку члены каманднага складу групоўкі (называецца лічба 11 чалавек). Паведамляецца, што ёсць як мінімум 9 загінулых, сярод іх сын члена ліванскага парламента Алі Амара, паведамляе Reuters.

«Хезбала» заявіла, што рыхтуе акцыю адплаты. «Мы лічым ізраільскага ворага цалкам адказным за гэты злачынны напад, у выніку якога пацярпелі мірныя жыхары», — гаворыцца ў заяве групоўкі.

Асудзіла серыю выбухаў пэйджараў па ўсім Ліване і арганізацыя ХАМАС, заявіўшы, што гэта эскалацыя, якая прывядзе Ізраіль толькі да «правалу і паразы».

Да гэтых папярэджанняў ставяцца сур'ёзна. Прынамсі, авіякампаніі Air France і Lufthansa ужо заявілі пра адмену сваіх найбліжэйшых рэйсаў у Ізраіль. У сваю чаргу, ЦАХАЛ (ізраільская армія) паведаміла, што рыхтуецца да адказу «Хезбалы» за «атаку з выкарыстаннем пэйджараў», у краіне павялічаны ўзровень боегатоўнасці.

Тым часам улады Лівана звярнуліся ў ААН з просьбай прыцягнуць Ізраіль да адказнасці. Але прадстаўнік ААН адзначыў, што арганізацыя пакуль не валодае дастатковай інфармацыяй пра выбухі, хоць і асуджае гібель мірнага насельніцтва.

Каментары

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?8

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

Шчанюкоў забівалі камянямі: жудасная гісторыя на Салігоршчыне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?8

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Галоўнае
Усе навіны →