У шклоўскай калоніі палітычных зняволеных пазначаюць жоўтымі біркамі
У калоніі ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя біркі. Пра гэта гаворыцца ў лісце ад палітвязня, гродзенскага каардынатара Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка з месца, куды яго адправілі адбываць пакаранне.
«Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк», — піша Вітольд.
Ён лічыць, што досвед Другой сусветнай вайны будзе вельмі карысным у нашых умовах. Палітык просіць перадаць, каб тыя, хто пісаў лісты і не атрымаў адказу, не хваляваліся.
Адрас для лістоў: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8 Вітольду Міхайлавічу Ашурку.
Каментары