«Сумна, што мае былыя калегі вымушаны мірыцца з сітуацыяй»: сын Макея раскрытыкаваў скандальную заяву МЗС
Сын кіраўніка МЗС Віталь Макей у сваім профілі ў сацыяльнай сетцы Linkedin раскрытыкаваў учорашні здзеклівы адказ МЗС на віншаванне пасольствам ЗША з Днём Волі.
«Празмерна хамаватая ўдаласць ніколі не заменіць аргументацыю і стыль. Наадварот: яшчэ мацней падкрэсліць пасрэднасць».
«Мне сумна, што мае былыя калегі, да многіх з якіх я адчуваю шчырыя сяброўскія пачуцці, вымушаныя мірыцца з сітуацыяй, пры якой немагчыма свабодная стваральная творчасць. Вельмі хацелася б, каб у гэты задушлівы час прафесіяналы захавалі свае веды, навыкі, вопыт і маральныя арыенціры. Яны нам усім яшчэ спатрэбяцца», — напісаў ен у LinkedIn.
Пры канцы верасня стала вядома, што Віталь Макей звольніўся з МЗС. Сваё рашэнне ён не каментаваў.
Віталь Макей раней працаваў у цэнтральным апараце МЗС, быў старшым дарадцам упраўлення ўстойлівага развіцця галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі.
Каментары