Навука і тэхналогіі

Літый — нафта ХХІ стагоддзя. Літый-іонная рэвалюцыя: акумулятары цалкам зменяць энергетыку і аўтамабілі

Попыт на літый-іонныя акумулятары расце з кожным годам, а затраты на іх вытворчасць зніжаюцца. Верагодна, гэта прывядзе да кардынальных змен у вытворчасці аўтамабіляў і энергетыцы. А дзе ж здабываюць літый? У Балівіі, Чылі, Аргенціне, Аўстраліі, ЗША і Кітаі.

Фота Depositphotos.com

Літый-іонныя акумулятары, якія маюць уласцівасць перазараджацца, упершыню былі камерцыйна выкарыстаныя ў відэакамерах у 1991 годзе. Далей яны з’явіліся ў ноўтбуках. Праз 10 гадоў такія акумулятары дазволілі дабіцца неверагоднага поспеху такім тэхналагічным гігантам, як Apple Inc., а затым ім знайшлі прымяненне ў электрамабілях. А сёння літый-іонныя акумулятары прымяняюцца ў большасці мабільных гаджэтаў. Асноўная тэхналогія працы літый-іонных акамулятараў заставалася нязменнай: іоны літыю перамяшчаюцца праз вадкасць ад катода да анода і наадварот.

Але гэта быў толькі пачатак. На працягу дзесяцігоддзя затраты зніжаліся, а выкарыстанне акумулятараў дасягнула пераломнага моманту: цяпер яны гатовыя змяніць спосаб выкарыстання энергіі ва ўсім свеце.

Справа ў тым, што літый-іонныя акумулятары могуць назапашваць энергію на працягу дня, а ўвечары забяспечваць насельніцтва электраэнергіяй.

Эксперты разглядаюць эвалюцыйны крок у энергетыцы: устаноўку акумулятараў для збору і захоўвання экалагічна чыстай энергіі ад ветравых і сонечных электрастанцый. Гэты крок пагражае традыцыйным электрастанцыям, якія могуць прызнаць неэканамічнымі і непатрэбнымі, піша The Wall Street Journal.

У аўтамабільнай прамысловасці акумулятары ставяць пад сумнеў будучыню газавых рухавікоў. Затраты знізіліся настолькі хутка, што большасць аўтавытворцаў чакае, што

электрамабілі праз пяць гадоў будуць каштаваць столькі ж, колькі іх бензінавыя аналагі.

На сённяшні дзень электрамабілі з’яўляюцца галоўнай крыніцай попыту на літый-іонныя акумулятары. Амерыканская кампанія General Motors Co. нядаўна заявіла, што спадзяецца паступова вывесці бензінавыя і дызельныя аўтамабілі са сваіх аўтасалонаў да 2035 года.

Першы камерцыйна даступны электрамабіль быў створаны ў 2008 годзе амерыканскай кампаніяй Tesla. Tesla Roadster — спартыўны аўтамабіль, які працаваў на легкадаступных літый-іонных батарэях, прызначаных для ноўтбукаў.

Tesla Roadster. Фота Depositphotos.com

Цяпер дзве трэція ўсіх акумулятараў у свеце выкарыстоўваюцца для электрамабіляў, і гэта лічба будзе толькі расці.

Попыт на акумулятары можа падарваць попыт на нафту, а таксама на прыродны газ, які выкарыстоўваецца на электрастанцыях. Здабыча карысных выкапняў і вытворчасць акумулятараў прыводзяць да пэўнай колькасці выкідаў парніковых газаў, але эксперты мяркуюць, што пераход да акумулятараў у энергетычным і аўтамабільным сектарах прывядзе да агульнага скарачэння выкідаў, што паспрыяе глабальнай барацьбе са зменамі клімату.

Рост вытворчасці літый-іонных акумулятараў стаў пытаннем нацыянальнай бяспекі і прамысловай палітыкі. На сёння ў вытворчасці акумулятараў дамінуюць азіяцкія краіны. 65% літый-іонных акумулятараў паступаюць з Кітая.

Цяпер кампаніі займаюцца новымі распрацоўкамі. Напрыклад, цвёрдацельныя акумулятары, якія не пераносяць іоны праз вадкасць. Гэта магло б яшчэ больш павысіць магутнасць акумулятараў і знізіць цэны на іх.

Усё шырэй літый-іонныя акумулятары выкарыстоўваюць у энергетыцы. У студзені пачалося будаўніцтва акумулятара ў Фларыдзе, які будзе складацца з 2,5 мільёна літый-іонных элементаў. Мяркуецца, што такі акумулятар будзе здольны забяспечваць электраэнергіяй Дыснэйлэнд на працягу 7 гадзін.

Ужываныя аўтамабільныя акумулятары пасля могуць выкарыстоўвацца як сродак захоўвання энергіі. «Ёхан Кройф Арэна» ў Амстэрдаме мае трохмегаватны «суперакумулятар», які складаецца са 148 перапрацаваных акумулятараў ад аўтамабіляў Nissan Leaf. Гэты «суперакумулятар» назапашвае электраэнергію, якая выпрацоўваецца сонечнымі батарэямі, а затым дапамагае збалансаваць ужыванне энергіі стадыёнам.

Каб задаволіць высокі попыт, сусветная вытворчасць літыю, які яшчэ выкарыстоўваецца для вырабу ядзерных бомбаў і лячэння біпалярнага разладу, за апошняе дзесяцігоддзе вырасла ўтрая. Літый у асноўным паступае з Чылі і Аўстраліі, а таксама плануецца павялічыць яго здабычу ў ЗША і Кітаі. Акрамя таго, гіганцкія запасы літыю мае Балівія вакол салёнага возера Уюні, а таксама Аргенціна. Раён Уюні, пустыні Атакама ў Чылі і прымежных раёнаў Аргенціны называюць «вялікім літыевым трохкутнікам».

Шмат хто з навукоўцаў мяркуе, што ў ХХІ стагоддзя літый будзе мець для сусветнай эканомікі тое самае значэнне, што нафта — у ХХ-м.

Каментары

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч10

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўдарылі па інтэрнаце ва ўкраінскім Глухаве: шасцёра загінулых, у тым ліку дзіця

Зборную Расіі не дапусцілі да адборачнага турніру чэмпіянату свету — 20263

Міліцыя праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне. Абяцаюць спецтэхніку з перакрыццём вуліц і піратэхніку3

Алексіевіч расказала, як ёй прапанаваў дапамогу расійскі мільярдэр Неўзлін18

Грузінская паліцыя разагнала акцыю пратэсту апазіцыі і знесла намётавы гарадок4

Прэзідэнт непрызнанай Абхазіі пайшоў у адстаўку2

Кепскі мір ці зацяжная вайна. Як Украіна рыхтуецца да таго, што Трамп паспрабуе адразу пасадзіць яе за стол перамоваў13

Беларусь згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы Лігі нацый. Лукашэнку на трыбунах таксама ўспомнілі5

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч10

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →