Меркаванні

«450 выпадкаў катаванняў»: пісьменнік Саша Філіпенка напісаў адкрыў ліст Рэнэ Фазэлю

Фота Надзеі Бужан

Нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Zeitung апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі кіраўніку Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазелю.

«Добры дзень, мяне завуць Саша Філіпенка. Я беларус і ў мяне да вас некалькі пытанняў. У апошнія дні я з вялікім здзіўленнем назіраю за той упартасцю, з якой вы хочаце правесці чэмпіянат свету па хакеі ў маёй роднай краіне. Мяркуючы па ўсім, вы хочаце гэтага так моцна, што не чуеце, што большасць грамадзян Беларусі супраць!

Нядаўна я даведаўся, што вы так хочаце правесці гэты чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі, што гатовыя ляцець на перамовы з дыктатарам, які фальсіфікаваў выбары. Вы сцвярджаеце, што чэмпіянат свету трэба праводзіць, бо (ваша цытата) «шанцаў на тое, што ў Беларусі адбудуцца глабальныя змены, амаль няма».

Пагуляем на касцях?! Верагодна, роўна па той жа логіцы праводзілі Алімпіяду ў фашысцкай Германіі, праўда? Чэмпіянат свету ўжо хутка, мяняць краіну-гаспадыню, мяркуючы па ўсім, вам не хочацца — гэта запатрабуе ад вас лішніх намаганняў, магчыма нават прыйдзецца затрымацца на працы, таму вы гатовыя правесці турнір у краіне, дзе дыктатар, які захапіў уладу, сцвярджае, што ад каранавіруса лечыць хакей?! Гэта вас так падганяе?! Магчыма, гэты вопыт вы прапануеце перанесці і ў Швейцарыю? Навошта вакцыны, калі ўсіх, хто заразіўся, можна проста выгнаць на лёд?!

Ці дакладна я разумею, што вы збіраецеся праводзіць чэмпіянат свету ў краіне, дзе па нядзелях закрываюць усе станцыі метро і адключаюць інтэрнэт, каб пратэстоўцы не маглі выйсці на маршы пратэсту і тэлефанаваць адно аднаму?! Вы падтрымліваеце гэтыя меры? Вы ўяўляеце сабе, што ў Швейцарыі будуць выключаць сотавую сувязь, каб людзі не маглі выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю? Так? Гэта нармальна? Гэта не перашкодзіла бы чэмпіянату свету ў Швейцарыі?

Ці правільна я зразумеў, што вы хочаце праводзіць чэмпіянат свету ў краіне, дзе людзі без апазнавальных знакаў выкрадаюць на вуліцах людзей, дзе збіваюць жанчын, старых і інвалідаў, дзе бацькоў кідаюць у аўтазакі разам з шасцігадовымі дзецьмі, і ў гэтых самых аўтазаках так мала месца, што людзей кладуць, як сардзіны ў банкі, у некалькі слаёў?! Я нічога не блытаю?

Вы праўда хочаце праводзіць чэмпіянат свету тут, у краіне, дзе бушуе дыктатура, якую Еўропа не памятае з сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя?!

Ці правільна я разумею, што ўжо праз некалькі месяцаў вы збіраецеся праводзіць чэмпіянат свету ў рэспубліцы, дзе пры насельніцтве ў дзевяць з лішнім мільёнаў чалавек толькі за апошнія чатыры месяцы амаль 40 000 чалавек прайшлі праз турмы?!

Ці правільна я разумею, што вы лічыце дарэчным праводзіць чэмпіянат свету ў краіне, дзе ў цэнтры сталіцы да арыштаваных дэманстрантаў ужываюць катаванні? Вы паглядзелі ўсе відэа? Вы азнаёміліся з усімі задакументаванымі выпадкамі катаванняў, якіх толькі ААН зафіксаваў больш за 450? Вам іх мала? Мне трэба даслаць вам яшчэ?

Ці дакладна я разумею, што свята спорту па вашым плане павінна адбыцца ў краіне, дзе ў часы пандэміі ў шасцімесных камерах утрымліваюцца васемнаццаць чалавек, дзе затрыманых збіваюць і прымушаюць хадзіць на карачках, дзе ў турмах няма гарачай вады? Усё так? Усё гэта не перашкодзіць вашаму чэмпіянату? Вы дамовіцеся з Лукашэнкам, каб падчас матчаў людзі ў турмах сядзелі ціха?!

Ці правільна я разумею, што вы збіраецеся праводзіць чэмпіянат свету ў краіне, кіраўнік федэрацыі хакея якой — спадар Баскаў — асабіста ўдзельнічае ў збіваннях пратэстоўцаў, удзельнічае ў выкраданнях і, мяркуючы па ўсім, датычны да забойства мастака Рамана Бандарэнкі?! Вы заплюшчыце на гэта вочы толькі на групавым этапе — або на этапе плэй-оф таксама?!

Ці дакладна я зразумеў, што вы гатовыя правесці чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі, нават нягледзячы на тое, што Латвія (другая краіна-гаспадыня) супраць?! Хто будзе асвятляць ваш чэмпіянат, калі большасць незалежных беларускіх журналістаў у турмах, а еўрапейскія СМІ пазбаўленыя акрэдытацыі? Вы ўжо дамовіліся, што акрэдытацыю ім вернуць? Тады чаму вы не зрабілі гэта раней, ці вы сапраўды лічыце, што асвятленне гульні важнейшае за асвятленне барацьбы людзей за свабоду?

Ці правільна я разумею, што вы збіраецеся праводзіць чэмпіянат свету ў краіне, дзе людзей збіваюць за выкарыстанне нацыянальнага сцяга? Вы ўжо ўзялі з Лукашэнкі слова, што яго падначаленыя не будуць збіваць за іншыя сцягі? Так, напрыклад, ён упэўнены, што на вуліцы Мінска выходзіць па трыста тысяч чалавек не таму, што ён узурпаваў уладу, а таму толькі, што за ўсім стаяць чэшскія лялькаводы. Вы можаце гарантаваць чэшскім заўзятарам бяспеку? Вы можаце гарантаваць Лукашэнку, што ў Мінск не паляцяць лялькаводы з Чэхіі? У вас ёсць меркаванні на гэты конт? Мы з радасцю паслухаем!

Ці правільна я разумею, што разам з пустымі самалётамі, якія на фоне пандэміі паляцяць у краіну, дзе ўжо сем месяцаў доўжыцца грамадзянскі канфлікт, падчас вашага чэмпіянату свету ў Беларусь вернуцца больш за дзесяць тысяч беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну на фоне канфлікту?

І апошняе — ці правільна я разумею, што пасля ўсіх пастаўленых тут пытанняў вы ўсё яшчэ збіраецеся ляцець у Беларусь?» — піша ў лісце Філіпенка.

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →