Сталічныя суддзі будуць працаваць тры суботы запар для аператыўнага разгляду адміністрацыйных спраў
Мінскія суддзі сёння сёння разглядалі справы аб адміністрацыйных парушэннях і выносілі рашэнні аб «сутках». Дзяжурыць суддзі будуць таксама ў суботы 2 і 9 студзеня 2021 года.
Адпаведны загад Мінгарсуда апублікаваў пазбаўлены рэгістрацыі Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Суддзям у раённых судах Менска даручана ўсталяваць суботнія дзяжурствы з 10.00 да 14.00 па разглядзе спраў аб правапарушэннях, за здзяйсненне якіх прадугледжаны адміністрацыйны арышт. Пры разглядзе спраў дакумент таксама загадвае забяспечыць удзел дзяжурных адвакатаў.
У загадзе Мінгарсуда гаворыцца, што дадзеная мера звязаная з маючымі адбыцца працяглымі выходнымі і зроблена для аператыўнага разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Каментары