24 снежня ў Полацку ад ускладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, памёр праваслаўны святар Марк Пуляк. Яму было 35 гадоў, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.
Марк Пуляк нарадзіўся ў 1985 годзе ў Елгаве (Латвія), у 1991-м разам з бацькамі пераехаў у Беларусь. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. У сан іерэя быў пасвечаны 28 снежня 2014 года.
Апошні час Марк Пуляк быў настаяцелем прыхода Мікалая Цудатворца ў вёсцы Калектыўная Полацкага раёна. Займаўся аднаўленнем гэтага храма, пабудаванага ў сярэдзіне XVIII ст.
У святара засталося двое дзяцей. Развітанне пройдзе 27 снежня ў храме велікамучаніка і доктара Панцеляймона ў Полацку.
Каментары