У Беларусі могуць прыняць закон аб замежных агентах па прыкладзе аналагічнага закона, які дзейнічае ў Расіі. Пра гэта заявіў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, піша «Российская газета».
15 снежня Савіных праз відэасувязь узяў удзел у пасяджэнні часовай камісіі Савета Федэрацыі Расіі па абароне дзяржаўнага суверэнітэту. Паводле яго слоў, Беларусь павінна абараніцца.
«Калі мы гаворым аб уплыве знешніх сіл на грамадскае меркаванне і парадак дня, нам вельмі цяжка ацаніць характар гэтага ўплыву, таму што вельмі часта ён маскіруецца пад класічны міжнародны грамадскі парадак дня для супрацоўніцтва. Вельмі часта… ажыццяўляецца ў рамках праграм, якія нацэлены на ўстойлівае развіццё, дасягненне гендарнай роўнасці, розных праграм выратавання клімату», — сцвярджае Савіных.
Ён папрасіў расійскіх дэпутатаў падзяліцца напрацоўкамі ў гэтай галіне:
«Я думаю, найбліжэйшая задача, якая будзе стаяць перад намі, — гэта прыняцце закона аб замежных агентах».
Каментары