Грамадства3535

Зверскае збіццё брата Героя Беларусі Дар'і Домрачавай архітэктара Мікіты Домрачава трапіла на ВІДЭА

Учора падчас жорсткіх разгонаў дэманстрантаў быў збіты і затрыманы брат Дар'і Домрачавай Мікіта. Сёння ён ужо дома. Мікіта распавёў Tut.by усе падрабязнасці гэтага інцыдэнту, а таксама пацвердзіў, што яго затрыманне трапіла на відэа.

— Учора я ехаў на ровары па веладарожцы па набярэжнай у раёне Зыбіцкай да мамы. Даехаўшы да моста я ўбачыў, як на мяне з крыкамі бягуць людзі ў аліўкавай форме. Я спалохаўся, павярнуў у іншы бок, але адтуль, з-за рога будынка, выбег іншы натоўп сілавікоў, ужо ў чорным.

Яны проста павалілі мяне з ровара і, нічога не тлумачачы, пачалі біць. У мяне пасыпаліся іскры з вачэй, цякла па галаве кроў. Я спалохаўся за свой ровар — ён у мяне ўжо 10 гадоў, і вельмі мне дарагі, я спрабаваў вырвацца, каб зберагчы яго.

Але мяне закінулі ў мікрааўтобус. Там мне пагражалі, ткнулі дубінкай. Ад удараў і крыві на твары я нічога не бачыў. У нейкі момант я думаў, што аслеп, і прасіў выклікаць хуткую. Аднак мне казалі, што выклікаць яе не будуць, доктар будзе ў РУУС. Акрамя таго, мне пераціснулі рукі кайданкамі, яны анямелі, але на мае просьбы аслабіць сілавікі толькі смяяліся і абражалі мяне. Яны рыліся ў маіх асабістых рэчах, кашальку, але ніякай сімволікі там не было.

Праз нейкі час мяне перакінулі ў іншую машыну і яшчэ каля гадзіны вазілі па горадзе, але далі бінт, каб спыніць кроў.

У РУУС мяне прывезлі з групай іншых затрыманых. На мне не было абутку, ён згубіўся пры затрыманні. Там з дакументаў перапісалі мае звесткі, сфатаграфавалі мяне, паказанні ніхто не браў.

Праз нейкі час прыехала хуткая. У гэты ж момант мне прынеслі гатовы пратакол з усімі паказаннямі супрацоўнікаў, але прачытаць не далі, абгрунтаваўшы тым, што там асабістыя звесткі сілавікоў.

У пратаколе было пазначана, што я ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Я сябе вельмі дрэнна адчуваў, моцна балела галава, таму я не стаў супраціўляцца і падпісаў яго. Суд павінен быць у судзе Фрунзенскага раёна Мінска, дату я не ведаю.

kp.by

Хуткая забрала мяне ў 3-ю бальніцу, там пасля некалькіх гадзін сядзення ў агульнай чарзе мяне паклалі ў палату. З раніцы я падпісаў адмову ад шпіталізацыі і з'ехаў дадому.

— Вы казалі сілавікам аб тым, хто вы? Хто ваша сястра?

— Не.

— А што з роварам?

— Я прасіў жонку пашукаць яго там, дзе мяне затрымалі, але яго ўжо не было. Я хвалююся за яго лёс.

— З Дашай ўжо размаўлялі?

— Пакуль не, але яна ведае аб тым, што здарылася, яна размаўляла з мамай.

Так выглядае Мікіта Домрачаў пасля збіцця. Фота Tribuna.com

Каментары35

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі13

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзвярнога майстра з Калінкавічаў будуць судзіць па 4 палітычных артыкулах. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава7

Маршруткі ў Мінску падаражэюць на 20 працэнтаў?2

«Я еў велізарныя сэндвічы з крэветкамі за адным сталом з КДБ». Столтэнберг распавёў, як у 1991 годзе спрабаваў завербаваць савецкага агента

Беларуска здае патэльні назад у крамы праз год пасля карыстання8

У Мінску з'явіцца перасадка на чацвёртую лінію метро: да яе прыйдзецца ісці амаль 300 метраў

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі13

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →