Участковыя камісіі могуць ўсталяваць прапускны рэжым — пры ўваходзе на ўчасткі ў выпадку вялікага скаплення людзей. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, піша Tut.by
- Хацела б звярнуцца да выбаршчыкаў, каб яны не цягнулі, каб яны прыходзілі на ўчасткі ўсё ж такі ў асноўным у ранішнія або дзённыя гадзіны. Бо ў вячэрнія гадзіны па меншай меры апаненты ўлады абяцаюць навала людзей. Гэта значыць, што ў выбарчых камісіях участковых будзе ўсталяваны прапускны рэжым, будзе запускацца толькі тая колькасць выбаршчыкаў, колькі членаў камісіі выдаюць выбарчыя бюлетэні. А іх вечарам будзе менш, у сілу таго, што частка паедзе з пераноснымі скрынямі забяспечваць галасаванне дома — - заявіла Лідзія Ярмошына.
Яна таксама папярэдзіла, што ў 20.00 участкі закрыюць і калі будуць чэргі, то жадаючыя прагаласаваць могуць не паспець гэта зрабіць.
Каментары