Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Валерый Цапкала ў пятніцу раніцай прыляцеў у Варшаву, плануюцца яго сустрэчы з вядомымі польскімі і еўрапейскімі палітыкамі, паведаміў «Інтэрфаксу-Захад» прэс-сакратар Цапкалы Аляксей Урбан.
«Валерый Цапкала з раніцы прызямліўся ў Варшаве, у аэрапорце яго здымае нацыянальнае Польскае тэлебачанне», — сказаў Урбан.
«Плануюцца сустрэчы Валерыя Цапкалы па сітуацыі ў Беларусі з вядомымі польскімі і еўрапейскімі палітыкамі», — дадаў прэс-сакратар.
Каментары