Выбары-20203434

«Я не ў апазіцыі да дзейнай улады». Цытаты з першага інтэрв'ю Цапкалы

Экс-дырэктар Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала даў першае інтэрв'ю пасля таго, як заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Ён паразмаўляў з парталам dev.by, але не даў дазвол на публікацыю тэксту, запатрабаваўшы зрабіць яго больш літаратурным.

Валерый Цапкала, фота Сяргея Гудзіліна

Журналісты не пайшлі на яго ўмовы і апублікавалі падборку цытат з інтэрв'ю.

Такім чынам, ён паведаміў, што:

— Знаходзіцца ў Мінску. 

— Удзел у выбарчай кампаніі не быў спантанным рашэннем, ён «даўно да гэтага ішоў» (Цапкалы не было ў медыйнай прасторы каля трох гадоў, выключэнне — публічная лекцыя аб стартапах і тэхналогіях у лістападзе 2018-га).

— Не хоча каментаваць здагадку аб тым, што з'яўляецца спарынг-партнёрам Лукашэнкі і «спойлерам спецыяльна для айцішнікаў»: лічыць, што гіпотэзу пра спарынг-партнёра могуць прасоўваць толькі тыя, хто не чытаў яго заявы, — там ёсць уся інфармацыя.

— Стварыць выбарчы фонд не паспеў: замест двух месяцаў на гэта адвялі пяць дзён, тлумачыць Цапкала. Пакуль ніякія грошы на выбарчую кампанію не выкарыстоўваюцца: людзі працуюць на энтузіязме. 

— Кампанія будзе прафінансаваная з уласных сродкаў: для гэтага Валерый Цапкала прадаў прыватны дом за Нацыянальнай бібліятэкай (участак для забудовы Валерый Цапкала атрымаў у арэнду на эксклюзіўных умовах за 231 рубель у год, а кошт і выбар падрадчыка для будаўніцтва дома выклікалі пытанні ў органаў).

Чытайце таксама:

Цапкала арандуе зямлю пад катэдж за Нацбібліятэкай. Плаціць па 20 рублёў на месяц

Цапкала тэрмінова прадаў свой катэдж у квартале за Нацбібліятэкай

— Пацвердзіў звесткі «Нашай Нівы», што ягоны дом будаваў адзін з падрадчыкаў, якія ўдзельнічалі ў забудове аб'ектаў ПВТ. Канкрэтную арганізацыю не назваў, адзначыўшы, што «ў будаўніцтве [ПВТ] бралі ўдзел каля дзясятка генпадрадных арганізацый і каля 400 субпадрадных».

— Інфармацыю «Нашай Нівы» аб пытаннях кампетэнтных органаў да будаўніцтва дома Цапкала зняпраўдзіў. Ён паведаміў dev.by, што будаваў дом за кошт уласных сродкаў больш за 8 гадоў, з падрадчыкам быў заключаны афіцыйны дагавор. «Вы ведаеце, як працуе будаўнічая сістэма: складаюцца акты аб праведзеных працах, [уносяцца] мэтавыя авансы, кожная капейка выразна пралічваецца. Усё было капейка ў капейку». Пры гэтым, паводле слоў Цапкалы, падрадчык не выканаў умовы дагавора, і па выніках грамадзянскага разбору суд гэта прызнаў. Тым не менш падрадчык не выплаціў грошы па рашэнні суда, ён збанкрутаваў кампанію. 

— Эксклюзіўныя ўмовы арэнды зямлі, пра якія піша «Наша Ніва», Цапкала таксама абверг: сказаў, што ў бюджэт быў выплачаны афіцыйны кадастравы кошт зямлі ў поўным аб'ёме. «На той час, калі не памыляюся, ён складаў каля 70 тысяч даляраў».

— Да выбарчай кампаніі не мае дачынення ні адна з ІТ-кампаній. У камандзе ёсць праграмісты, але гэта не кіраўнікі і ўладальнікі бізнэсу.

— Пасля сыходу з пасады кіраўніка ПВТ у Валерыя Цапкалы было некалькі крыніц даходу. У прыватнасці, кансультацыі ўрадаў Азербайджана, Грузіі, Узбекістана па стварэнні інавацыйных інфраструктур; таксама кансультаваў адну амерыканскую кампанію і выступаў кансультантам ПРААН у галіне электроннага ўрада.

— Ён не ідэнтыфікуе сябе з апазіцыяй. «Я не ў апазіцыі да дзейнай улады і наогул ні да каго не ў апазіцыі. Я проста хачу, каб Беларусь была іншай краінай: каб мы нармальна жылі, нармальна працавалі, бізнэс нармальна развіваўся, каб у нас былі эфектыўныя сельская гаспадарка і прамысловасць, каб у нас была лепшая сістэма адукацыі, аховы здароўя і г. д. [ … ] Я лічу, што ў нас павінна быць такая палітычная сістэма, дзе было б месца розным поглядам, рознаму бачанню развіцця краіны».

— Зададзены капслокам у допісе-анонсе кірунак «не ў бок заходу, а ў бок усходу» не азначае перспектывы шчыльнага сяброўства з Расіяй і наогул не мае дачынення да геапалітыкі. У той жа час Цапкала лічыць, што трэба будаваць добрыя адносіны з усімі краінамі ў свеце без выключэння, і на Захадзе, і на Усходзе, уключаючы краіны Азіі з вопытам эфектыўных рэформаў. Пры гэтым «Расія, я глыбока перакананы, заўсёды будзе, напэўна, самым галоўным палітычным і эканамічным партнёрам, гэта не залежыць ад нашых жаданняў, падабаецца нам гэта ці не. Нас геапалітычны лёс размясціў тут, і мы не можам сесці ў іншую лодку і плыць туды, дзе клімат цяплейшы».

— Ён падрыхтаваў праграму, якая «будзе падзеяй у жыцці не толькі Беларусі, але і ўсёй постсавецкай прасторы». 

— Праграма звернутая не толькі да айцішнікаў. «Айцішнікі мяне і так ведаюць, няма неабходнасці да іх звяртацца. Яна звернутая да ўсіх астатніх слаёў беларускага грамадства».

— Альтэрнатыўны шлях развіцця для Беларусі, які прапануе праграма, «акумуляваны з вопыту самых паспяховых краін». 

— Частка праграмы — пра развіццё стартап-руху, не толькі ў ІТ, але «ва ўсіх сектарах народнай гаспадаркі: як выкарыстоўваць існуючую няправільную інфраструктуру старых заводаў для развіцця стартап-руху». 

— У ліку сваіх куміраў і арыенціраў называе Джорджа Вашынгтона, Абрама Лінкальна, Лі Куан Ю, Пятра Сталыпіна.

— У яго, «напэўна, не засталося» крыўды з-за адстаўкі. Ён рады таму, што за апошнія 3 гады ПВТ вырас па колькасці рэзідэнтаў у 5 разоў. «Ды дзякуй Богу! Я проста не разумею, за кошт чаго гэта адбылося: гэта арганічны рост [ці нешта іншае]. Выдатна стаўлюся. Чаму я павінен дрэнна ставіцца да таго, што растуць кампаніі, расце экспарт, развіваецца праект? Гэта самае галоўнае: правільны праект працягвае развівацца, нават калі ты яго пакінуў, незалежна ад таго, хто прыйшоў пасля цябе». «Казаць, што я дрэнна стаўлюся да ПВТ, — гэта тое ж самае, што казаць Джорджу Вашынгтону: як ты ставішся да Канстытуцыі ЗША, да таго, што выйграў вайну за незалежнасць і стварыў ЗША?». (У лістападзе 2018 года ён агучваў іншае меркаванне: хуткі рост ПВТ зніжае яго якасць, а стартапам наогул не трэба ў Парк. На момант адстаўкі Валерыя Цапкалы ў 2017 годзе пасля 11 гадоў на пасадзе ў ПВТ было 165 кампаній, цяпер — 818.)

— Новых кардынальных змен у выпадку прыходу да ўлады для ПВТ не будзе. «Навошта? Гэта маё дзецішча. Я ім ганаруся. Я патраціў 12 гадоў на тое, каб спачатку ўгаварыць усіх, а потым арганізаваць гэты праект. Я па-ранейшаму ў выдатных адносінах з большасцю ІТ-кіраўнікоў, уладальнікаў бізнэсу, дырэктарамі і г. д.»

— Ён адмаўляецца ацаніць верагоднасць сваёй перамогі ў выбарах: гэта варажба на кававай гушчы.

Каментары34

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы6

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы6

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →