Хворыя на COVID-19 выяўленыя ў Докшыцах, але дакладная лічба не паведамляецца.
— У Докшыцах тэсты рабілі 150 разоў. І станоўчыя вынікі можна пералічыць па пальцах. Што тычыцца колькасці пацыентаў з пнеўманіяй, то па стане на 7 красавіка зафіксавана 85 выпадкаў, — сказала выданню «Родныя вытокі» загадчыца раённай паліклінікі Валянціна Вештарт.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, хірургічнае аддзяленне ЦРБ перапрафілявалі пад тэрапеўтычнае для пацыентаў, якіх лечаць ад пнеўманіі.
Бярозкаўская бальніца сястрынскага дагляду з медычнай амбулаторыяй зачынена, а медперсанал накіравалі даглядаць пацыентаў з кантактамі першага ўзроўню, якія пакуль знаходзяцца ў лагеры «Бярозка».
Каментары