Улада1818

Лукашэнка сказаў, хто для яго галоўны апазіцыянер

«Акадэмію кіравання ён пакуль не ўспрымае. Ён у мяне галоўны апазіцыянер ў сям'і», — прыводзіць TUT.BY словы Аляксандр Лукашэнка пра планы на будучыню яго малодшага сына Мікалая.

Аляксандр Лукашэнка з сынамі на Плошчы Перамогі ў Мінску 9 мая 2019 года. Фота Надзеі Бужан.

Запіс выступу падчас наведвання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце апублікаваны на YouTube-канале «АТН: навіны Беларусі і свету».

Адна са студэнтак спытала кіраўніка дзяржавы, што ён параіць Мікалаю, калі той спытае, куды яму пайсці вучыцца — можа, у Акадэмію кіравання?

— Акадэмію кіравання ён пакуль не ўспрымае. Ён у мяне галоўны апазіцыянер ў сям'і, — усміхнуўся Лукашэнка. — Але можа і прыйдзе вучыцца [ў Акадэмію кіравання], калі паступіць. Я кажу: цябе ж, можа, не возьмуць нават!

Але, паводле слоў Лукашэнкі, тэму «кім быць і як быць» ў сям'і ўжо, вядома, падымалі.

— Я спрабую растлумачыць, зыходзячы з яго характару… А ў яго характар ​​болей, чым у яго бацькі, лідарскі: калі яму нешта трэба, пакуль ён сам лоб ня разаб'е, будзе ісці да канца, спрачацца… Што ты можаш быць добрым доктарам, настаўнікам, але павінен разумець: працуючы ў калектыве, па меншай меры, на першую пару пад нечым пачаткам табе прыйдзецца камусьці падпарадкоўвацца. Маўчыць. А я яму: а каб падпарадкоўвацца, ты нават прэзідэнту не вельмі…

На гэта, паводле слоў Лукашэнкі, Мікалай яму адказвае, што «ты ж мне не прэзідэнт, а тата».

— Я не навязваю яму нейкую прафесію. Так і са старэйшымі было. Галоўнае, каб яны былі людзьмі. Пра іх можна многае сказаць, не ведаючы. А хто ведае — ніколі не скажа, што яны — дзеці прэзідэнта. Малодшы [Мікалай] таксама: ідзе дзяўчынкам дапамагчы, на сябе нешта нагрузіць і цягне. Гэта галоўнае для дзяцей высокапастаўленых людзей — каб яны людзьмі выраслі.

Мікалаю Лукашэнку 31 жніўня споўнілася 15 гадоў. Ён вучыцца ў 9 класе Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы.

Каментары18

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?9

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

Пракуратура запатрабавала ад «Яндэкс Музыкі» выдаліць песні гурта Tor Band3

Выйшаў на волю гомельскі журналіст Андрэй Толчын

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →