Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў спаліў турэмную форму.
«Гэта роба зняволенага, самая зненавідная рэч на зямлі. Гары ў пекле», — сказаў Сянцоў.
Жыхар Крыма Алег Сянцоў быў затрыманы ў маі 2014 года, яго абавінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў і асудзілі на 20 гадоў зняволення. У 2018 годзе Алег трымаў галадоўку на працягу 145 дзён, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязняў у Расіі. 7 верасня 2019 года Сянцоў вярнуўся ва Украіну ў рамках абмену палітвязнямі.
Каментары