Улада11

Кіраўнік краіны зладзіў лёгкі кадравы дзень

Аляксандр Лукашэнка з новымі пасламі Беларусі ў Егіпце, Ізраілі, Эквадоры, Турцыі і Туркменістане. Фота БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых кіраўнікоў у пяці раёнах, перадае БЕЛТА.

Анатоль Гапонік пасля працы на аналагічнай пасадзе ў Лельчыцкім раёне зойме пасаду старшыні Буда-Кашалёўскага райвыканкама.

Лельчыцкі ж раён узначаліць Сяргей Касінскі, які быў старшынёй Лельчыцкага савета дэпутатаў.

Старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложачнік узгоднены на аналагічную пасаду ў Лідскім раёне. А старшынёй Шчучынскага раёна стане першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Садоўскі.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне Андрэя Жайловіча старшынёй Салігорскага райвыканкама. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.

Таксама Лукашэнка прызначыў новых паслоў у Егіпце, Ізраілі, Эквадоры, Турцыі і Туркменістане

Сяргей Цярэнцьеў прызначаны паслом у Егіпце і па сумяшчальніцтве ў Судане і Амане. Ён таксама зойме пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў.

Паслом у Ізраілі прызначаны Яўген Вараб'ёў, які раней займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС.

Мікалая Аўсянка кіраўнік дзяржавы прызначыў паслом у Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Нікарагуа і Панаме. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе начальніка аддзела міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС.

Пасаду пасла Беларусі ў Турцыі і па сумяшчальніцтве ў Іраку зойме Віктар Рыбак, перад гэтым начальнік галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС.

Вячаслаў Бяскосты з пасады намесніка начальніка ўпраўлення краін СНД галоўнага ўпраўлення Расіі, краін СНД і еўразійскай інтэграцыі МЗС прызначаны паслом Беларусі ў Туркменістане.

Лукашэнка таксама даў згоду Пятра Максімчыкава — генеральным дырэктарам ААТ «Гомельшкло»;

Сяргея Авакава — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Планар».

Каментары1

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі12

Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі5

У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-202554

У Каменным Логу згарэла фура

Рэвалюцыя ў тэхналогіі «захоп руху» хутка зменіць свет гульняў, фітнесу і медыцыны1

Дзе ў Беларусі часцей жэняцца, а дзе часцей разводзяцца

Гіркін перадаў ліст з калоніі. Назваў сітуацыю на фронце правальнай для Расіі, прагназуе ўцягванне Беларусі ў вайну27

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна раптоўна пакінула арганізацыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →