Паркоўку каля Нацыянальнай бібліятэкі, якую акупіравалі маршрутачнікі, зробяць платнай ФОТА
Паркоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі стане платнай. Там ужо ўсталёўваюць шлагбаумы.
Па словах работнікаў, бясплатна можна будзе стаяць не больш за гадзіну.
Стаянка на ўсход ад Нацыянальнай бібліятэкі стала карыстацца папулярнасцю пасля таго, як уласнікі суседняга «Дана Мола» зрабілі платным уезд на свой паркінг.
Да таго ж яе ўпадабалі кіроўцы маршрутных таксі, якія чакаюць свайго наступнага рэйса.
Каментары