Гэтыя людзі з кіраўніцтва крамы «Еўраопта» выганялі абсалютна голымі на вуліцу тых, хто краў алкаголь
Дырэктар і загадчык аддзела крамы «Еўраопта» ў Серабранцы змагаліся з выкрадальнікамі тавару сваімі метадамі: здзекаваліся з іх у падсобцы, а пасля абсалютна голымі выганялі на вуліцу.
Цяпер лёс супрацоўнікаў крамы будзе вырашаць суд Ленінскага раёна. Працэс па справе пачаўся 13 мая.
Цікава, што пад вартай тры чалавекі — двое абвінавачаных і адзін пацярпелы. А судзімасці па розных прычынах маюць абсалютна ўсе ўдзельнікі працэсу — і тыя, хто біў, і тыя, каго білі.
Абвінавачаныя — супрацоўнікі крамы на Ракасоўскага ў Серабранцы. 30-гадовы Аляксей Дзямідаў працаваў загадчыкам аддзела.
40-гадовы Павел Рафальскі быў дырэктарам.
Напрыклад, дырэктара крамы судзілі за гвалт у дачыненні даішніка, яго калегу судзілі за ўхіленне ад прызыву. А ў пацярпелых судзімасці за рабаўніцтва, нясплату аліментаў…
Яшчэ адзін пацярпелы на волі. Гэта ён звярнуўся ў міліцыю пасля збіцця.
«Я скраў бутэльку гарэлкі, — прызнаўся пацярпелы Юрый перад пасяджэннем. — Чакаў знаёмых, каб грошай пазычыць, але яны не прыйшлі… Ну і давялося».
Юрый кажа, што спрабаваў збегчы з той гарэлкай, але яго спыніў ахоўнік. Адвялі ў падсобку.
Там збілі. Пасля прымусілі распрануцца і выкінулі на вуліцу.
«Ключы ўсунулі ў рот — а куды іх падзець, я ж голы! — і пайшоў так. Знайшоў кавалак кардону ў сметніцы, прыкрыўся. Мяне такога забрала міліцыя ў аддзяленне, там далі нейкую вопратку. На наступны дзень звярнуўся па медыцынскую дапамогу», — кажа мужчына.
Другі пацярпелы — 54-гадовы мужчына. Ён знаходзіцца пад вартай. Раней меў 9 судзімасцяў.
Юрыю зламалі нос — закрыты пералом. Пасля лячэння ён вырашыў напісаць заяву на супрацоўнікаў крамы, якія яго збілі.
Прычым за скрадзеную гарэлку ўжо паспелі асудзіць і самога Юрыя. Мужчына кажа, што атрымаў больш за 200 гадзін грамадскай працы.
Праўда, працэс скончыўся літаральна праз некалькі хвілін пасля пачатку, бо абвінавачаным не ўручылі позвы ў належны тэрмін. Таму пасяджэнне перанеслі на 21 мая.
Каментары