Мінадукацыі пра «зліў» алімпіядных заданняў па геаграфіі: звольнены адзін з распрацоўшчыкаў
З нагоды сітуацыі, якая ўзнікла на рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі, у Мінадукацыі патлумачылі карэспандэнту БелТА наступнае: мела месца ўцечка інфармацыі ад аднаго з распрацоўшчыкаў алімпіядных заданняў. Ён звольнены па артыкуле.
Прозвішча распрацоўшчыка не ўказваецца, бо пракуратурай праводзіцца праверка.
У міністэрстве дадалі, што прозвішчы настаўнікаў, якія маюць дачыненне да перадачы інфармацыі ўдзельнікам алімпіяды, не называюцца па этычных прычынах.
Таксама паведамляецца, што ўжо распрацаваны новы механізм з больш высокай абаронай алімпіядных заданняў і ўхіленнем суб'ектыўнага фактару пры іх падрыхтоўцы.
Пра «зліў» алімпіядных заданняў, як піша TUT.BY, паведаміў 11-класнік з Ліды Ігнат Ільюшонак.
Ён шэсць гадоў удзельнічае ў алімпіядах па геаграфіі і кажа, што не раз заўважаў: некаторыя ведаюць адказы на заданні алімпіяды яшчэ да яго пачатку. Сёлета, запэўнівае Ігнат, лісты з заданнямі на заключны, чацвёрты, этап трапілі да яго за некалькі тыдняў да алімпіяды. «Калі я іх бачыў, то і іншыя таксама маглі ўбачыць». Пра ўцечку ён паведаміў у Мінадукацыі і парталу TUT.BY — хлопец даслаў заданні ў дзень пачатку алімпіяды — раней, чым іх атрымалі ўдзельнікі.
-
Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні
-
Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною
-
Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі
Каментары