Аператар сотавай сувязі Verizon абвясціў пра запуск першай агульнадаступнай сеткі 5G у ЗША. Пра гэта паведамляе The Verge.
Пачынаючы з 11 красавіка, 5G будзе даступная ў Чыкага і Мінеапалісе.
Першым смартфонам, даступным для карыстальнікаў у сеткі 5G, будзе Moto Z3 з 5G Moto Mod. У канцы года будуць выпушчаныя Samsung Galaxy S10 5G і LG V50 ThinQ.
З абанентаў Verizon будуць браць дадатковыя 10 даляраў у месяц за доступ, кошты на тарыфы аператара цяпер стартуюць ад 85 даляраў у месяц. У Verizon паабяцалі не абмяжоўваць аб'ём перадаваных дадзеных у 5G-сетках.
Verizon мае намер даставіць 5G у больш чым 30 гарадоў у 2019 годзе.
Каментары