Навука і тэхналогіі22

Навукоўцы разабраліся, навошта зебрам палоскі

Заолагі ў Брытаніі правялі эксперымент з «канямі ў паліто» і высветлілі, навошта зебры палоскі на целе. У часопісе PLoS One быў апісаны эксперымент навукоўцаў, якія надзелі на коней паласатае паліто, каб зразумець, што даюць палоскі насельнікам афрыканскіх саван. Аказалася, што палоскі перашкаджаюць сляпіцам садзіцца на іх.

«Сляпіцы пралятаюць міма палосак або ўтыкаюцца ў іх, чаго амаль ніколі не адбываецца з коньмі. Дзякуючы гэтаму мухі значна радзей садзяцца на цела зебраў», — растлумачыў Цім Каро з Брыстальскага ўніверсітэта.

Прызначэнне палосак у зебраў і тыграў да гэтага часу застаецца прадметам спрэчак спецыялістаў. Адны лічаць, што яны дапамагаюць зебры «злівацца» з краявідамі саван, хаваючыся ад драпежнікаў, іншыя ўпэўненыя, што яны дапамагаюць астуджаць сябе і мець зносіны адзін з адным.

Брытанскія навукоўцы былі ўпэўнены, што палоскі перашкодзяць сляпіцам і іншым казуркам ацаніць адлегласць да цела зебры. Таму яны апранулі коней у «касцюм зебры». Казуркі кружылі над імі гэтак жа часта, як і над чорнымі і белымі коньмі.

Але як толькі мухі набліжаліся да зебры, іх нешта сляпіла, яны не маглі кантраляваць пасадку. Мухі набліжаліся занадта хутка, але адхіляліся ад зебры або натыкаліся на яе і адскоквалі.

Каментары2

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага6

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

У Грузіі працягваюцца масавыя затрыманні на акцыях пратэсту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →