Грамадства3939

Шыла: На Белсаце я зарабіў $24 тысячы

Іван Шыла два гады адпрацаваў на «Белсаце» спецыялістам па сацыяльных сетках, а пасля са скандалам быў звольнены.

Чытайце: Івана Шылу звольнілі з Белсата за жарт з прэзідэнта Польшчы ў фэйсбуку

У інтэрв'ю новай праграме «Нашай Ніны» «Ток» ён расказаў, колькі зарабляў на «Белсаце», а таксама, што ў яго ўжо здараўся канфлікт з дырэктаркай тэлеканала.

— У цябе не было думкі: можа быць, не варта гэты скандал раскручваць, варта прытрымацца? «Белсат» плаціў табе нармальныя грошы, ты працаваў амаль два гады.

— Спытаеш колькі?

— Тое, што я чула, гэта парадку 20 тысяч даляраў за два гады дзесьці набегла.

— 24.

— У цябе не было думкі: трэба прамаўчаць, я губляю класнае працоўнае месца, каму я яшчэ патрэбны? Гэта ж было вельмі проста — прамаўчаць. І праз дзень пра гэта ніхто ўжо і не згадаў бы.

— Паслухай, калі шчыра, я не думаў, што страчу працоўнае месца на нейкім этапе, бо гэта было б вельмі бязглузда з іх боку звольніць мяне публічна за публічную лупцоўку. У нас адбыўся публічны канфлікт, людзі працуюць у медыя, яны мусяць разумець, што зараз публічна звольніць — гэта не тое рашэнне, якое трэба прымаць. Можна гэта зрабіць праз месяц, праз два. У мяне праз чатыры заканчваўся кантракт, больш за тое, я не збіраўся яго прадаўжаць: мяне дастала на кагосьці працаваць. Шчыра, крыху стаміўся я. Год таму, напэўна, прамаўчаў бы, калі шчыра казаць, а цяпер…

Ну 24 тысячы, тысячу ў месяц. Трэба пачынаць працаваць самому. Гэта важны момант. У мяне няма крэдыту, дзяцей, не трэба думаць, як прадоўжыць карту побыту ў Варшаве, таму я не быў звязаны з «Белсатам» моцна. Плюс яны мяне праўда дасталі гэтымі каментарамі, набеглі ўсе супрацоўнікі, пачалі мяне павучаць, што я не магу гэта посціць. У нас гэта нідзе не прапісана. Больш за тое, я і раней посціў пра Дуду, што яны зрабілі Ісуса каралём Польшчы, што рэальна гэта нейкі булшыт. Тады ўсё прайшло ок. Вось.

Але калі казаць яшчэ пра нейкія інсайды, то ў мяне ж была падобная сітуацыя з «Белсатам», з Агнешкай, такая ж, з каментамі, калі я пост выдаліў.

— Раскажы пра гэта.

— Гэта было паўтара года таму, мабыць, я толькі пачынаў працаваць на «Белсаце». Проста для разумення таго, што я частка карпаратыўнай культуры, тады розніца была ў тым, што я крыху пакрытыкаваў «Белсат» у каментарах. Я не збіраўся яго крытыкаваць, я крытыкаваў беларускую дыяспару. Ну як крытыкаваў: проста задзіраўся, як звычайна. Ладна, тут пойдзе нейкі кантэкст не зразумелы.

Крыху пакрытыкаваў беларускую дыяспару, а ў прыватнасці, што мой аднакласнік Рыгор Астапеня пайшоў на «Белсат» і на «Белсаце» даваў інтэрв’ю па-польску. Гэта зашкварчык, так? У студыі быў паляк, і яны вырашылі, што так будзе зручней: на беларускім канале размаўляць па-польску, калі ўжо мы ў Варшаве і каб наш госць пачуваўся свабодна. Я гэтую сітуацыю крыху высмеяў, гэта было не зусім пра «Белсат», я проста гаварыў пра дыяспару: як дрэнна ўплывае тое, што ты з’язджаеш з Беларусі і нават у такіх сітуацыях размаўляеш па-польску, хаця, здавалася б, гэта беларускі канал.

З’явілася ў каментарах Агнешка, запыталася, ці разумею я, дзе працую (як і цяпер — дакладна такая ж сітуацыя). Я разумеў тады, дзе працую, таму гэтую галіну выдаліў без скандалаў. Бо тут я канкрэтна парушаў свой кантракт: я не магу пісаць негатыўна пра «Белсат». Нават могуць быць розныя трактоўкі, я неўсвядомлена гэта рабіў, мэта была іншая, але тады я ўсё выдаліў. Я не чалавек, які скандаліць проста заўсёды.

Глядзець выпуск цалкам:

Каментары39

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мігрант на беларуска-польскай мяжы схаваўся за прыбіральняй. Але не ўлічыў адзін нюанс ВІДЭА2

Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы14

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА37

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →