На 77-м годзе жыцця не стала былога міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Данько, пра гэта паведамляе сайт УУС Мінскага аблвыканкама.
Уладзімір Данько нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Сэрвач Карэліцкага раёна. Ад 1965 у структуры МУС. Служыў у міліцыі Цэнтральнага, Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска. Ад 1985 да 1991 узначальваў Гродзенскую абласную міліцыю. Сам ён называў гэты перыяд «залатым часам». Ад 1991 — намеснік міністра.
Міністрам Уладзімір Данько быў менш за год, у 1994-м. Тады прэм’ер-міністрам быў Вячаслаў Кебіч. Потым яго змяніў Юрый Захаранка.
Ад 1995 да 1998 Уладзімір Данько быў кіраўніком Акадэміі МУС. Пакінуў па сабе аўтабіяграфію «Я, Уладзімір Данько…».
Цікавы факт з біяграфіі Данько. У 1994 годзе на яго ледзь не завялі крымінальную справу… за збіццё Аляксандра Лукашэнкі. Выданне naviny.by адзначае, што міліцыянеры не пусцілі «без пяці хвілін» прэзідэнта Лукашэнку ў ягоны апячатаны кабінет у Вярхоўным Савеце. У выніку Лукашэнку парвалі пінжак і паставілі пару сінякоў.
Хто даваў такое распараджэнне паставым міліцыянерам, невядома. Па адной з версіі, гэта быў Уладзімір Данько, але доказаў гэтаму не было.
Каментары