Камплектаванне груп адбудзецца ў чэрвені-жніўні па тым самым прынцыпе, што і ва ўсіх астатніх дашкольных установах, піша гомельскі партал «Белка».
— Прыём выхаванцаў ва ўстановы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў парадку чарговасці згодна з датай пастаноўкі на ўлік і патрэбы бацькоў у афармленні дзіцяці ва ўстанову, — канкрэтызавала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама Людміла Крылісценка. — Інфармацыю аб камплектаванні можна атрымаць у спецыялістаў аддзелаў адукацыі раённых адміністрацый.
Групы з поўным працэсам навучання на беларускай мове адкрыюцца ў яслях-садзе №160 на вуліцы Косарава (для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 4 гадоў) і ў яслях-садзе №161 на вуліцы Маневіча (для дзяцей ад 3 да 6 гадоў).
Па пытаннях пастаноўкі на ўлік у яслі-сад №160 варта звяртацца ў службу «Адно акно» адміністрацыі Савецкага раёна. Накіраванне ў беларускамоўныя групы законныя прадстаўнікі выхаванцаў павінны ўзгадніць у мясцовым аддзеле адукацыі, спорту і турызму.
Каментары