Экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль знаходзіцца ў прытомнасці і можа размаўляць, перадае тэлеканал Sky News.
«Паліцыя неўзабаве зможа перагаварыць з чалавекам, які знаходзяцца ў цэнтры гісторыі з атручваннем ў Солсберы. Былы расійскі шпіён Сяргей Скрыпаль больш не знаходзіцца ў крытычным стане, добра рэагуе на лячэнне, знаходзіцца ў прытомнасці і размаўляе», — паведаміў вядучы брытанскага тэлеканала.
Напярэдадні агенцтва Reuters са спасылкай на шпіталь у Солсберы паведаміла, што стан Сяргея Скрыпаля больш не ацэньваецца як крытычны. Па словах галоўнага доктара бальніцы Крысцін Бланшард, пацыент «добра рэагуе на лячэнне, яго стан хутка лепшае».
Каментары