Культура66

Памяці Дмытра Кульбеды

9 верасня не стала з намі нашага сябра, аднадумца, калегі Дмытра Кульбеды. Заўчасна, калі толькі пачала руплівая праца яго даваць плён, гэтак раптоўна перарвалася яго жыццё.

Мы ведалі Дмытра як сумленнага, добрага, шчырага чалавека з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, трывалымі ўласнымі перакананнямі, цвярозым і бесстароннім поглядам на жыццё. Ён не шукаў кампрамісаў, заўжды ведаў, чаго хоча, і імкнуўся да свае мэты, не зважаючы на перашкоды. Сваёй мужнасцю, мэтанакіраванасцю, упэўненасцю ён натхняў нас, побач з ім хацелася стаць лепшым, дарасці да яго маральнай і духоўнай вышыні. Дмытро быў чалавекам неймаверна шырокіх захапленняў, і, чым бы ён ні займаўся, усё яму ўдавалася.

Такія людзі, безумоўна, не абіраюць сабе прафесію па крытэры дастатку ці камфорту. Такія людзі імкнуцца быць карыснымі грамадству, хочуць зрабіць гэты свет лепшым, дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Гэткім чынам і Дмытро абраў сабе найбольш вартую ягонай высокай асобе прафесію — прафесію доктара. З самага пачатку Дмытро адказна ставіўся да абранага няпростага шляху. Ён дасягнуў вялікіх поспехаў падчас навучання ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, які скончыў з адзнакай у 2012 годзе. Яшчэ ва ўніверсітэце ён дакладна вырашыў, што стане хірургам, што насамрэч і здзейснілася.

Дмытро працаваў у Берасці, Баранавічах. Калегі памятаюць яго як стараннага, працавітага, адданага сваёй справе спецыяліста, надзвычай гуманнага, чулага да чужога няшчасця лекара.

Дзеля ўдасканалення сваіх хірургічных навыкаў у 2015 годзе Дмытро паступае ў клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «сасудзістая хірургія» ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія». На шляху засваення новай спецыяльнасці Дмытро вельмі хутка дасягае поспехаў, дэманструе бліскучыя здольнасці хірурга і ў кароткі тэрмін атрымлівае досвед выканання найскладанейшых аперацый. Неардынарныя, складаныя клінічныя выпадкі трапна вырашаліся гэтым высакакласным спецыялістам. Колькі жыццяў выратаваў Дзмітрый Сяргеевіч, колькім церпячым ён дапамог пазбавіцца цяжкай немачы!

І нягледзячы на ўсе высокія дасягненні ў медыцыне, ён заставаўся сціплы, гатовы заўсёды дапамагчы, падказаць, падзяліцца досведам і ніколі не перапыняў самаадукацыі, паглыблення ўласных ведаў і адточвання навыкаў.

У 2017 годзе Дмытро бліскуча здаў іспыты па сасудзістай хірургіі. Гарадскі цэнтр сасудзістай хірургіі 4-й клінічнай бальніцы Мінска атрымаў сапраўднага прафесіянала, хірурга высокага майстэрства, лекара з непераўзыдзенымі маральнымі якасцямі. Тым гарчэйшаю была гэта страта: калегі, сябра, Чалавека.

Выпускнік Янаўскай гімназіі абраў шлях лекара і менавіта таму, а не насуперак гэтаму выбару, памятаў, што ён — Чалавек і павінен адпавядаць гэтаму статусу. З вялікай павагай і ўвагай ставіўся юнак да людзей, сярод якіх жыў.

Яшчэ ў школьныя гады крышталізуецца ягоная нацыянальная свядомасць. У 2008 годзе ён уступае ў берасцейскую арганізацыю «Украінская навукова-педагагічная суполка «Берагіня»». Падчас навучання і працы ў Мінску Дмытро Кульбеда стае членам Рэспубліканскага навукова-краязнаўчага таварыства «Загароддзе», адным з заснавальнікаў Таварыства ўкраінскай мовы і літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Эрудыцыя, кампетэнтнасць і актыўнасць дазваляюць яму годна прадстаўляць землякоў на Сусветным кангрэсе ўкраінскіх моладзевых арганізацый.

Не зважаючы на велізарную занятасць прафесіянальнай дзейнасцю, Дмытро сачыў за жыццём малой бацькаўшчыны, наведваў прэзентацыі, літаратурныя вечарыны, якія ладзіла раённая бібліятэка. Стараннямі маладога доктара была ўратавана большая частка літаратурнай спадчыны рэгіянальнага ўкраінскага паэта Барыса Япішкі, сабраны дыялекталагічны матэрыял да хрэстаматыі «Галасы з Берасцейшчыны». Ён складае дыялектны слоўнік мотальскай гаворкі, піша на ёй вершы, робіць літаратурныя пераклады, дасылае цікавыя матэрыялы пра гісторыю і жыццё Янаўшчыны на сайт Prosvit.org.

Малады хірург не ўяўляў сваё жыцце без спорту і актыўнага адпачынку. Любоў да турызму прабудзілася ў школе, калі «Дмытёр», як звалі яго мотальцы, упершыню патрапіў у Карпаты. Шмат сяброў потым адчувалі ягоную падтрымку ў вандроўках па Каўказе, Карэліі, Скандынавіі. Вольнага часу ў студэнта медыцынскага ўніверсітэта няшмат, але ён стаў адным з ініцыятараў украінскай моладзевай турыстычнай акцыі «Рэйд Палесся» і потым знаходзіў магчымасць браць удзел у яе разнастайных формах («Берасцейцы на Падляшшы», «Этнасафары»).

З сыходам Дмытра Беларусь страціла не толькі таленавітага хірурга, высакакласнага спецыяліста. Беларусь страціла аднаго з найлепшых яе сыноў, і аднавіць гэтую страту немагчыма.

Мы заўжды памятацьмем тваю любую ўсмешку, Дмытро, няхай зямля табе будзе пухам!

Каментары6

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім1

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой загарэўся рэстаран5

У Мінску пабудуюць дамы з відам на БТ3

На Краснай плошчы ў Маскве жанчына зладзіла салют па заданні махляроў2

Гіганцкая чарга на мяжы Польшчы ў бок Беларусі знікла3

Жыхару Мазырскага раёна далі пажыццёвае за жорсткае забойства суседскай пажылой пары2

У Мінску адбылася прэм’ера мультфільма, створанага з дапамогай штучнага інтэлекту3

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім1

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →