Алег Гайдукевіч: Мы за прымусовую кастрацыю педафілаў
Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч у фэйсбуку пракаментаваў навіну пра затрыманне пінскага педафіла.
«Мы казалі і год таму, і цяпер у парламенце ЛДПБ гатовая ініцыяваць і падтрымаць прымусовую кастрацыю такіх людзей! Гэта мая прынцыповая пазіцыя! Кастрацыя і толькі потым максімальны тэрмін!» — напісаў ён.
Прымусовую хімічную кастрацыю пачалі выкарыстоўваць у ЗША напрыканцы 1980-ых. Аднак варта адзначыць, што прымусовая выкарыстоўваецца толькі ў крайніх выпадак. Найчасцей гэта адбываецца пры жаданні самога злачынцы.
Хімічная кастрацыя — гэта калі чалавеку ўводзяць медычны прэпарат, які амаль цалкам спыняе ў арганізме мужчыны выпрацаванне тэстастэрона. У выніку чалавек не здольны да палавога акта.
Ёсць хімічная кастрацыя і ў шэрагу еўрапейскіх краін для гвалтаўнікоў-рэцэдывістаў. У Чэхіі выкарыстоўваюць і хірургічную кастрацыю, але на добраахвотнай аснове. А вось у Кітаі педафілаў адразу прысуджаюць да смяротнага пакарання.
Каментары