Лукашэнка вызваліў Цапкалу ад пасады дырэктара Парка высокіх тэхналогій
Валерый Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».
Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 сакавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе прэзідэнта.
Парк высокіх тэхналогій дзейнічае ў Беларусі больш за 10 гадоў, Валерый Цапкала ўзначальваў яго з моманту стварэння. Нягледзячы на дынамічнае развіццё галіны ў апошні час, не ўсе задачы былі вырашаны, што ў апошні час выклікала дыскусіі экспертаў і ўдзельнікаў рынку, дадае Tut.by.
У 2016 годзе экспарт і аб'ём прыцягнутых замежных інвестыцый Парка высокіх тэхналогій павялічыліся на 16%. Аб'ём вытворчасці камп'ютарных праграм ў 2016 годзе склаў 1 790,2 мільёна рублёў, або 904,4 мільёна долараў, забяспечыўшы гадавы тэмп росту на ўзроўні 42% (з улікам змянення курсу даляра і дэфлятара ВУП - 19%). У ліпені мінулага года Валерый Цапкала выказаў здагадку, што па выніках года ПВТ можа зарабіць мільярд даляраў, аднак гэтага не адбылося.
-
Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні
-
Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною
-
Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі
Каментары