Былы ўдзельнік The Beatles Пол Макартні з'явіўся на навагодняй вечарыне Рамана Абрамовіча.
Святочны канцэрт праходзіў на французскім востраве Сэн-Бартэламі. Макартні выйшаў на сцэну падчас выступу гурта The Killers і разам з музыкамі выканаў песню Helter Skelter з Белага альбома ліверпульскай чацвёркі.
Відэа з канцэрту з'явілася ў фэйсбуку The Killers.
Як піша Billboard, выступ Пола Макартні быў «незапланаваным».
Каментары