Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Паўлючэнку начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі. Да сёння Паўлючэнка працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення у згаданай структуры.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Андрэй Паўлючэнка з'яўляецца чалавекам дасведчаным, і яму ўласцівая жалезная спраўнасць. «Тут трэба браць прыклад. У нас гэтага бракуе не столькі ў Службе бяспекі, колькі ў іншых падраздзяленнях», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, выканаўчасць у цэлым з'яўляецца важнай якасцю, якая павінна быць уласціва стылю працы любога кіраўніка, не толькі ў сілавых структурах.
Што да працы Службы бяспекі прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым пытанні не павінна быць ніякіх празмернасцяў, асабліва падчас публічных мерапрыемстваў. «Калі вы пачынаеце дзесьці людзей залішне адштурхоўваць (зразумела, ахова, бяспека), але трэба ведаць, што кожны чалавек хоча бачыць свайго прэзідэнта, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Трэба знаходзіць гэтую сярэдзіну, вельмі акуратна, прафесійна працаваць. Служба навучылася гэта рабіць».
Каментары