З Масквы. Блог Алеся Чайчыца88

Чаму Беларусі трэба цалкам скасаваць візы для людзей з развітых краін

Няма ніводнага аргумэнту супраць касаваньня візаў грамадзянам багацейшых за Беларусь краінаў і ніводнай прычыны з гэтым марудзіць, піша з Масквы Алесь Чайчыц.

Узбэкістан касуе візы для заходніх турыстаў. Крывавата, па дзіўным прынцыпе (такое ўражаньне, што яны баяцца наплыву маладых гастарбайтараў-нелегалаў з ЗША і Францыі), але гэтая далёкая прыгожая краіна рухаецца ў слушным кірунку. Рухаецца хутчэй, чым Беларусь, для наведваньня якой людзям з Захаду дагэтуль трэба атрымоўваць візу, прычым за нямалыя грошы (стандартная цана аднаразовай кароткатэрміновай візы — 60 эўра!).

І як тут не нагадаць у чарговы раз:

Беларусь павінна цалкам і ў аднабаковым парадку скасаваць візы як мінімум для грамадзянаў краінаў Заходняй Эўропы, ЗША, Канады, Аўстраліі, Новай Зэляндыі, Японіі, Паўднёвай Карэі, Тайваня.

Ад гэтага выйграла б перадусім сама Беларусь, гэта як нішто спрыяла б бізнэсовым сувязям і турыстычнаму патоку.

Дакладней, у выпадку Беларусі гэта ня стала б трыгерам для таго, каб назаўтра сюды паехалі тысячы інвэстараў і турыстаў - ніяк не. Чэргаў па беларускую візу у беларускіх консульствах няма.

Касаваньне візаў у нашым выпадку — гэта перадумова для таго, каб хоць нехта зацікавіўся і каб хоць нехта падумаў пра тое, каб паехаць у Беларусь, якая пасьля 20 гадоў міжнароднай ізаляцыі застаецца самай малавядомай і малацікавай краінай у Эўропе.

Няма ніводнага аргумэнту супраць касаваньня візаў грамадзянам багацейшых за Беларусь краінаў і ніводнай прычыны з гэтым марудзіць.

Бо чаго баяцца?

Згаданага наплыву нямецкіх і бэльгійскіх гастарбайтараў, якія тут зоймуць рабочыя месцы і падвысыць злачыннасьць? Прастытутак зь Вялікай Брытаніі? Японскіх шпіёнаў, якія выведаюць сакрэты Менскага трактарнага заводу?

Ці, можа, касаваньне візавых збораў пазбавіць беларускі дзяржаўны бюджэт важнай крыніцы даходаў? Бо, можа, лепш спагнаць мыта за 10 візаў, чым пусьціць у краіну 100 бязьвізавых турыстаў, якія б тут жылі ў гатэлях, елі ў рэстаранах і куплялі б квіткі ў музэі?

Або, можа, гонар не дазваляе касаваць візы раней, чым на каленях прыпаўзуць заходнеэўрапейцы і зьмірэнна прапануюць беларусам бязьвізавы ўезд да сябе? Дык тут пытаньне трэба ставіць іначай, і пытаньне гэтае — да беларускіх уладаў: чаму Малдова і Албанія езьдзяць у ЭЗ бязь візаў, Грузія і Ўкраіна стаяць у кроку ад бязьвізавага рэжыму, краіны Балтыі і Польшча даўно самі члены ЭЗ — а беларусы плацяць за шэнгенскую візу больш, чым расейцы?

І нават калі быць паранаідальнымі наконт мігрантаў, кантрабанды і экспарту каляровых рэвалюцый: візавы рэжым і памежны кантроль — гэта цалкам розныя рэчы.Тое, што людзям ня будзе трэба атрымліваць візу, не азначае, што на ўезьдзе ў Беларусь у іх ня будуць правяраць дакумэнты і што пільная беларуская памежная варта ня зможа выявіць нелегала, злачынцу і кантрабандыста. Таму

бязьвізавы рэжым з Эўразьвязам ніяк не супярэчыў бы існаваньню той жа адзінай мытнай прасторы і бязьвізавага рэжыму з Расеяй.

Экспэрымэнт зь бязьвізавым рэжымам вакол Аўгустоўскага каналу — дзіўная і нерэпрэзэнтатыўная рэч. Чаму толькі канал і тэрыторыя вакол яго (дзякаваць богу, туды трапіла хаця б Гародня)? А што, калі чалавек уедзе праз Брузгі і паедзе ў Менск і Магілёў? Не рабіць жа памежны кантроль вакол зоны Аўгустоўскага каналу. Бязьвізавай для грамадзянаў разьвітых краінаў павінна быць тэрыторыя ўсёй Беларусі.

Нарэшце, для Беларусі, чыя эканоміка знаходзіцца ў крызісе, цяпер вельмі важна прыцягваць замежныя інвэстыцыі.

Навошта ставіць дадатковыя адміністратыўныя перашкоды людзям, якія маглі б укласьці ў Беларусь грошы?

Неабходна разумець, што гэтыя людзі могуць бязь візы прыязджаць у тую ж суседнюю Ўкраіну, якая ў бліжэйшыя гады, магчыма, будзе галоўным канкурэнтам Беларусі за замежныя інвэстыцыі і дзе эканоміка ўжо пачала расьці.

Так што касаваньне візаў — гэта пытаньне канкурэнтаздольнасьці беларускай эканомікі, інтэграцыі Беларусі з астатняй Эўропай і астатнім сьветам. І гэта канкрэтны немалаважны крок, які можна зрабіць вельмі проста і вельмі хутка — было б толькі жаданьне.

Каментары8

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўпершыню збіраецца наведаць МДЛУ — адзін з самых пратэсных універсітэтаў у 2020-м4

Сілавікі затрымалі геймера, які ў анлайн-гульні пабудаваў дом у выглядзе свастыкі

Журналіста Ігара Ільяша перавялі ў СІЗА ў Калядзічы1

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»18

«Усе атрымалі кухталёў за афармленне». У Брэсце забаранілі Хэлоўін ва ўстановах грамадскага харчавання1

У Варшаве плануюць правесці Вялікі беларускі дзіцячы фэст1

Мужчына з Чыты 70 гадоў шукаў бацьку-беларуса, а знайшоў на шоу Малахава братоў

Сіноптыкі прагназуюць пад канец тыдня пахаладанне і мокры снег2

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Галоўнае
Усе навіны →