Здарэнні99

Абвінавачанне мытніку Алесю Юркойцю: хабар $12 700

22 лістапада на працэсе над 11 ашмянскімі мытнікамі, якіх пачалі судзіць 18 лістапада ў Партызанскім судзе Менску, пракурор зачытаў абвінавачаньні ўсім падсудным.

Алесь Юркойць, фота Сяргея Гудзіліна

Перадапошнім, каму прагучала абвінавачаньне, быў мытнік з Астраўцу Алесь Юркойць, вядомы сваёй краязнаўчай дзейнасьцю і працай, што прапагандуе беларускую мову.

Абвінавачаньне Алесю Юркойцю зачытвалі па-беларуску цягам 1,5 гадзіны.

Разам з Юркойцем, паводле сьледзтва, у злачынную групу ўваходзілі мытнікі Сур'янц, Высоцкі, Лапшэвіч, Мароз, Букель, Ермалаеў, Карповіч, Бабровіч, Высоцкі, Зарэцкі, Казьмірчук, Курневіч, Яшкевіч, Мішук, Нагорскі, Назараў, Пашкевіч, Івашэвіч, Смірноў, Стэльмах, Страпко, Карэвіч, Часнойць, Чэпіна, Бубноў, Купчанка, Якуценка, Пашкоўскі, Дашчынскі і яшчэ больш за 12 мытнікаў.

Дзейнічала групоўка, у склад якой нібыта ўваходзіў Алесь Юркойць, на мытным пасту «Каменны Лог».

Хабар бралі з аўтамабіляў, якія везьлі з тэрыторыі Эўразьвязу ў Расею і Казахстан кветкі, а таксама іншыя тавары, як гаворыцца ў абвінавачаньні. Хабар атрымлівалі за тое, што не праводзілі належнай праверкі. «Бесперашкодна прапускалі», — сказана ў абвінавачаньні.

Адным кіраўнікоў групоўкі быў мытнік Карповіч, ён нібыта разам з Сур'янцам і ўцягнуў Юркойця ў злачынную групу. Зьвесткі пра аўтамабілі, якія трэба было прапусьціць без належнага афармленьня і кантролю, як сьцьвярджае сьледзтва, даваў Сур'янц. Сярод тых, хто загадваў, як дзейнічаць адносна аўтамабіляў, былі Бубноў і Купчанка.

Паводле сьледзтва, Юркойць таксама мусіў інфармаваць начальства пра парушэньні, якія дапускаюць іншыя мытнікі, і не дапускаць гэтых парушэньняў.

Разам зь іншымі Юркойць нібыта набыў сродкі мабільнай сувязі для кантактаў з чальцамі злачыннай групы.

Тарыфы хабару былі ад 250 да 80 даляраў за аўтамабіль з кветкамі. Гэтыя тарыфы вызначылі Сур'янц і Высоцкі, якія зь іншымі кіраўнікамі групоўкі атрымлівалі па 500 даляраў штомесяц. Яны бралі сабе гэтыя грошы з атрыманых хабараў, а астатнімі дзяліліся з мытнікамі, якія знаходзіліся ўнізе піраміды.

З пастаўшчыкамі пра «бесперашкодны пропуск праз мытню «Каменны Лог» дамовіўся Высоцкі ды іншыя мытнікі. Была дасягнутая дамова з Муратавым, гэта адбылося ў Літве, з Ганішкіным (на тэрыторыі Ашмянскага раёну), зь іншымі пастаўшчыкамі, у тым ліку на тэрыторыі Расеі.

Паводле сьледзтва, хабары ад прадстаўнікоў фірмаў перадаваліся ў Вільні, у Маскве, у Менску ў Нацыянальным аэрапорце, на тэрыторыі пункту «Каменны Лог», каля вёскі Шыраева, на дарозе паміж Наваполацкам і Полацкам ды ў іншых месцах. У абвінавачаньні ўказаныя дакладныя даты, калі гэта адбывалася.

Усяго групоўка, зь якой быў зьвязаны Юркойць, нібыта атрымала каля 600 тысяч даляраў ЗША, альбо больш за 8 мільярдаў рублёў да дэнамінацыі. Грошы былі разьмеркаваныя паміж усімі ўдзельнікамі групы. Юркойць нібыта атрымаў 12 тысяч 700 даляраў ЗША. Паведамляецца, што ён нібыта атрымліваў грошы на тэрыторыі пункту Каменны Лог, на аўтамабільнай стаянцы ў Астраўцы ды ў іншых месцах.

За што атрымлівалі хабары?

Адзін прыклад з абвінавачаньня: Юркойць нібыта «аформіў на ўказаньне Карповіча транспартны сродак, які праехаў на адрас фірмы «Балтыйскі падарунак» 24.02.2014, за што арганізаваная злачынная група атрымала 200 даляраў ЗША». Потым гучалі іншыя даты: 28.02, 04.03, 04.03, 25.04 — і таксама шмат разоў у 2013, 2014 годзе. Усяго больш за 40 выпадкаў. Грузы ішлі таксама на адрас іншых фірмаў: «Наш сад», «Крышталь», «Каліпса», «Міленіюм», «Эльдарада», «Гармонія», «Акапэла» ды іншых.

Сумы хабару атрыманых групай аднаразовых хабараў з аўтамабіляў, якія аформіў Юркойць, былі ад 260 да 80 даляраў ЗША, сьцьвярджаецца ў абвінавачаньні.

Было 2 выпадкі, калі Юркойць аформіў аўтамабіль з грузам «на ўказаньне Мароз», астатнія — «на ўказаньне Карповіча».

Паводле абвінавачаньня, Алесь Юркойць учыніў злачынства, прадугледжанае часткай 3 артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу — гэта атрыманьне хабару ў асабліва вялікім памеры ў складзе арганізаванай групы.

Вядома, што да суду Алесь Юркойць не прызнаваў сябе вінаватым. Яго ўтрымліваюць пад вартай больш за 20 месяцаў, у судзе мытніка трымаюць у жалезнай клетцы разам з яшчэ 4 былымі калегамі.

Сёньня на паседжаньні Юркойць заявіў, што не разумее выстаўленае яму абвінавачаньне:

«Я проста выконваў сваю працу. Санкцыю і сутнасьць артыкулу 430 аб хабары я разумею, а ў чым мяне абвінавачваюць, не разумею. Ніводнага факту і ніводнага доказу я не прачытаў. Са словаў увесь час розныя рэчы паведамляюць. Мне гэтак і не змаглі давесьці, у чым я вінаваты. Віны не прызнаю цалкам».

У судовай зале, пакуль ідзе працэс, прысутнічаюць грамадзкія актывісты і сябры Алеся Юркойця.

Іншым падсудным у справе 11 ашмянскіх мытнікаў інкрымінаваныя хабары ад 8 да 18 тысяч даляраў. Кіраўнікоў Ашмянскай мытні, якія фігуруюць у тым ліку ў гэтай справе, судзяць асобна ў Менскім абласным судзе.

Каментары9

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА7

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе13

«Масфільм» перадаў расійскай арміі танкі і БМП са складоў кінастудыі2

Якія выбары, такія і сцэнары. Чаму адразу два спарынг-партнёры Лукашэнкі знялі сваю кандыдатуру7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА7

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →