Андрэй Усанаў і Вольга Сацюк выпусцілі беларускамоўны кліп «Анёл» ВІДЭА
Беларускія спевакі Вольга Сацюк і Андрэй Усанаў выпусцілі кліп на песню «Анёл» — на беларускай мове і ў нацыянальных строях.
Раней песня беларускага кампазітара Дзмітрыя Сушко выконвалася па-руску. Пісьменнік Васіль Жуковіч пераклаў яе на беларускую мову. Агульнымі намаганнямі недалёка ад Мінска быў зняты кліп:
Андрэй Усанаў падрабязней распавёў «Нашай Ніве» пра новую песню:
«Раней песня выконвалася на раённым узроўні рознымі выканаўцамі. Ёй ужо больш за 10 год, мы пераклалі яе на беларускую мову, зрабілі аранжыроўку і кліп. Я займаюся ў асноўным сольнай творчасцю, шукаю розныя варыянты, як ушанаваць мову і культуру.
Пра што песня? Пра каханне, як і заўседы ў мяне. Пра тое, што, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, якія чакаюць у жыцці з каханым чалавекам, акрамя яго, няма іншага чалавека, якому можна даверыцца, які ўсё роўна будзе цябе кахаць».
А як вам новая песня? Пішыце ў каментах!
Каментары