Румынія не будзе дапушчана да ўдзелу ў музычным конкурсе «Еўрабачанне», што пройдзе ў маі гэтага года, з-за шматмільённага доўгу Еўрапейскаму вяшчальнаму саюзу.
Прадстаўнікі ЕВС, які арганізуе конкурс, паведамілі, што за апошнія некалькі гадоў румынскі дзяржтэлеканал TVR завінаваціўся 16 млн даляраў.
«Мы расчараваныя тым, што ўсе нашы спробы вырашыць гэтае пытанне не атрымалі рэакцыі ад урада Румыніі. Доўг TVR ставіць пад пагрозу фінансавую стабільнасць самога ЕВС», - гаворыцца ў заяве Еўрапейскага вяшчальнага саюза.
Цяпер тэлеканал не зможа нават трансляваць конкурс.
Прадстаўнік Румыніі Авідыу Антон меўся выступіць пад нумарам 12 у другім паўфінале 12 мая з песняй «Момант цішыні» (Moment Of Silence).
За 22 гады ўдзелу ў конкурсе румынскім выканаўцам ні разу не ўдалося выйграць «Еўрабачанне», тройчы яны займалі трэцяе месца.
Каментары