Учора ў Мінску прайшло ўрачыстае ўручэнне прэміі «Дэбют». Мікіта Найдзёнаў, Алесь Плотка і Анхела Эспіноса Руіс былі намінаваныя на прэмію ў жанры «Паэзія».
Паводле рашэння журы, у намінацыі «Паэзія» пераможца сёлета не вызначаўся, але кожны атрымаў заахвочвальныя прызы ў памеры 11 мільёнаў беларускіх рублёў.
Відэа з урачыстай цырымоніі:
Мікіту Найдзёнава не задаволіла адзнака журы, і ён вырашыў выклікаць некаторых яго прадстаўнікоў — Уладзя Лянкевіча, Віталя Рыжкова і Антона Рудака — на паэтычны батл. «Нашай Ніве» Мікіта сітуацыю пракаментаваў так:
«Мяне абразiла, што журы, большасць з якога леташнiя-пазалеташнiя дэбютанты, не захацела нiкому даваць сёлета гэта званне. Не тры пераможцы — а нiводнага. Я чытаў астатнiя кнiгi з шорт-лiста. I любой з ix можна смела даць «Дэбют». Паэты сёння не выклiкаюць на дуэль. На батл таксама, але мне падабаецца гэты фармат. Шкада, што двое з траix «дуэлянтаў» злiлiся. Усе надзеi на Рыжкова».
Відэазварот Мікіты да журы:
Ці падтрымліваеце вы такую творчую ініцыятыву? А сам факт, калі намінанты спрачаюцца з журы? Выказвайцеся ў каментах!
Каментары