Мова1414

«Спрабуйма!» — у Японіі выйшаў пачатковы курс беларускай мовы для японцаў ФОТА

«Азнаямляльна-пачатковы курс беларускай мовы для японцаў» выдадзены у якасці навучальнага матэрыялу ў цэнтры замежных моў Цукубскага ўніверсітэта (Японія).

«Хацела б падзяліцца з усімі добрай навінаю:) Нарэшце выйшаў з друку падручнік «Спрабуйма!: Азнаямляльна-пачатковы курс беларускай мовы для японцаў. Частка I», які я сумесна напісала са спадарыняй Таццянай Рамзай (дацэнт БДУ) пад рэдакцыяй спадара Тасінобу Усуяма (прафесар Цукубскага ўніверсітэта)», —паведаміла вядомая многім беларусам Сіёры Кіёсава.

Падручнік складзены на аснове распрацаваных матэрыялаў па прадмеце «Славянскія мовы і культуры», які выкладаўся на факультэце гуманітарных навук Цукубскага ўніверсітэта ў 2015 г. Падручнік упершыню ў Японіі падрыхтаваны ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй беларускага правапісу, які быў прыняты ў 2008 г.

«Увогуле кніга з’яўляецца, відаць, першым практычным падручнікам пачатковага курса беларускай мовы ў Японіі, — піша Сіёры Кіёсава. — Пры выданні гэтага падручніка неацэнную дапамогу аказалі мне мае паважаныя настаўнікі з Японіі і Беларусі: прафесар Тасінобу Усуяма (прафесар Цукубскага ўніверсітэта, рэдактар кнігі) і спадарыня Таццяна Рамза (дацэнт БДУ, сааўтар кнігі). Хацелася б шчыра падзякаваць гэтым маім паважаным настаўнікам у Японіі і Беларусі, якія заўсёды падтрымліваюць мяне ў маіх пачынаннях. А таксама я вельмі ўдзячная тым людзям, са знаёмства з якімі пачалося маё вывучэнне беларускай мовы».

«Падручнік атрымаў цудоўную назву «Спрабуйма!». Спадзяюся, што гэтая першая «спроба» вывучэння беларускай мовы кожным зацікаўленым японскім чытачом перарасце надалей у глыбокую цікавасць да культуры, гісторыі ды іншых разнастайных прывабнасцей Беларусі», — піша японка Сіёры Кіёсава.

Чытайце пра яе таксама:

«Мы такія ж закрытыя, як і беларусы» — беларускамоўная японка пра ўтульны Мінск ВІДЭА

Кангрэс Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў саступаў па маштабе і якасці ковенскаму Кангрэсу даследчыкаў Беларусі — рэпартаж

Каментары14

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам16

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі2

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку12

«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку6

Жудаснае ДТЗ у Кітаі: машына ўляцела ў натоўп людзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам16

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →