Улада1414

Чарговы акт вандалізму ў Курапатах

Невядомыя зламалі 35 крыжоў. Дзесяткі крыжоў выцягнутыя зь зямлі.

Невядомыя зламалі 35 крыжоў. Дзесяткі крыжоў выцягнутыя зь зямлі.

Першае, што бачыць кожны, хто патрапляе ў Курапаты праз падземны пераход пад Менскай кальцавой дарогай — драўляны крыж, які, нібы сьмяротна паранены, ляжыць на баку. 12 сакавіка вандалы звалілі ды зламалі 36 курапацкіх крыжоў. Зрэшты, асноўны мэмарыяльны комплекс алеі памяці вандалы не закранулі, робячы сваю чорную справу на ўскрайку курапацкага лесу.

Што гэта — дурныя гарэзы кампаніі нападпітку ці сплянаваная акцыя вандалаў? Сапраўды, у гэты час глеба ў Курапатах вільготная, мяккая. Некаторыя крыжы дастаткова зьлёгку крануць далоньню — і яны ўжо хістаюцца. Зваліць два‑тры зь іх фізічна не складана. Але тры тузіны крыжоў жартам не паваліш, тут трэба мець рэзон ды разьлік. Тым больш, што мярзотнікі спрабавалі зваліць і новыя крыжы, умацаваныя жалезнымі плястынамі. Тут ім даводзілася цяжэй: умацаваныя крыжы гнуліся ды ламаліся, але многія зь іх вытрымлівалі націск.

Адразу заўважна, што амаль усе крыжы паваленыя ў адзін бок. Калі меркаваць па іх накірунку, вандалы крочылі ўзбоч лесу, уздымаючыся з‑за ўзгорку да менскай кальцавой, мэтадычна ламаючы крыжы на сваім шляху. Зваляць тры — пяць прапусьцяць — зноў два‑тры зваляць. Ля аднаго з крыжоў ляжыць пустая бутэлька з‑пад піва зь неразмоклай этыкеткай. Сапраўды, цяжка ўявіць, што нехта будзе займацца такой справай на цьвярозую галаву. Ля іншага — зусім цікава: палова плястыкавай бутэлькі, запоўненая будаўнічай замазкай, зусім сьвежай, мяккай. Яе пырскі і на глебе, і на крыжы. Калі зірнуць у кірунку, адкуль, хутчэй за ўсё, прыйшлі вандалы, сапраўды пабачыш будоўлю. Аднак цяжка ўявіць сабе, што нехта будзе несьці праз гару ў лес брудную бутэльку толькі для таго, каб выкінуць яе пад крыж. Можа, вандалы наўмысна паспрабавалі заблытаць сьляды, зваліць віну на кагосьці іншага?

Валячы крыжы, што шнурам цягнуцца ўздоўж поля, вандалы відавочна не баяліся, што іх заўважаць — гэты кавалак лесу праглядаецца, як на далоні. Ці яны рабілі гэта ўначы, ды проста пабаяліся заглыбляцца ў гушчар, каб не паламаць сабе ногі‑рукі?

Пытаньняў шат, адказаў няма. Актывісты КХП‑БНФ, якія традыцыйна даглядаюць курапацкія крыжы, абвясьцілі, што ў суботу, 15 сакавіка, а 12 гадзіне ў Курапацкім лесе пачнецца талака. Тых, хто жадае да яе далучыцца, просяць захапіць з сабой інструмэнты. Працы хопіць для ўсіх.

Алесь Кудрыцкі

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары14

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →